Навiны
Затрыманы за хабар работнік установы аховы здароўя Брэсцкай вобласці
Работнік установы аховы здароўя Брэсцкай вобласці затрыманы за хабар, ён атрымаў каля Br3 тыс. у эквіваленце. Пра гэта БелТА паведамілі ў МУС.
У цэнтры ўвагі — ураджай і сацыяльна значныя аб’екты
Старшыня Палаты прадстаўнікоў, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка азнаёміўся з ходам уборачнай кампаніі ў некалькіх сельгаспрадпрыемствах Пастаўскага раёна і правёў сустрэчу з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі камунальнага будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Світанак Пастаўскі», якія заняты на будаўніцтве новага корпуса Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.
На прынёманскай зямлі стартаваў ІV З’езд малых гарадоў Гродзенскай і Ніжагародскай абласцей
Прадстаўнікі малых гарадоў Гродзенскай і Ніжагародскай абласцей сабраліся на ІV з’ездзе, каб абмеркаваць далейшае развіццё супрацоўніцтва. Пачатак падзеі быў дадзены 12 жніўня, фінальныя мерапрыемствы пройдуць 15 жніўня. Праграма абяцае быць насычанай і рознабаковай — яна ахопіць некалькі раёнаў Гродзенскай вобласці, даючы магчымасці для абмену вопытам, укаранення новых ідэй і сумеснага развіцця. У Мастах адбудуцца ключавыя падзеі, у тым ліку падпісанне пагадненняў аб партнёрстве паміж рэгіёнамі.
Чалябінская вобласць зацікаўлена нарошчваць тавараабарот і ўмацоўваць кааперацыйныя сувязі з Беларуссю
Чалябінская вобласць зацікаўлена нарошчваць тавараабарот і ўмацоўваць кааперацыйныя сувязі з Беларуссю. Аб гэтым заявіў губернатар Чалябінскай вобласці Аляксей Тэкслер у час сустрэчы з першым намеснікам Прэм’ер-міністра Беларусі Мікалаем Снапковым, паведамляе БелТА.
Што запланавана ў рамках ІV З'езда малых гарадоў Гродзенскай і Ніжагародскай абласцей
Снапкоў: Беларусь гатова разглядаць любыя бізнес-ідэі для кааперацыі з Чалябінскай вобласцю
Беларусь гатова разглядаць любыя бізнес-ідэі для кааперацыі з Чалябінскай вобласцю. Аб гэтым заявіў першы намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў у час сустрэчы з губернатарам Чалябінскай вобласці Аляксеем Тэкслерам, паведамляе БелТА.
У Брэсцкай вобласці 12 жніўня пройдзе праверка сістэмы апавяшчэння з уключэннем электрасірэн
У Брэсцкай вобласці 12 жніўня пройдзе праверка сістэмы апавяшчэння з уключэннем электрасірэн, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС.
Чатыры раёны Брэсцкай вобласці намалацілі больш за 100 тыс. тон збожжа
У Іванаўскім раёне ўпершыню ў сваёй гісторыі намалацілі 100 тыс. т збожжа. Пра гэта паведаміў БЕЛТА старшыня Іванаўскага райвыканкама Анатоль Ткачук.
У НББ праходзіць выстаўка, прысвечаная блакадзе Ленінграда
У Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь працуе выставачны праект «Блакада. Карткі», прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Выстаўка арганізавана па ініцыятыве Дабрачыннага фонду імя Аляксея Талая. Куратар праекта — расійскі калекцыянер і грамадскі дзеяч Аляксей Семянцоў.