Навiны
Агляд літаратурных навінках ад «Звязды»
Беларускае пісьменства ў Лідзе: свята з традыцыямі
Сяброўства пашырае «Дыпламатыя перакладу»
Газета «Літаратура і мастацтва» традыцыйна, на працягу многіх гадоў, знаёміць свайго чытача з творамі прозы і паэзіі іншых літаратур свету. Тэматычны выпуск «Дыпламатыя перакладу» стаў сапраўдным мостам творчага сяброўства беларускіх пісьменнікаў, перакладчыкаў з мастакамі слова іншых краін свету.
Найбуйнейшая кніжная сетка краіны адзначае сваё 80-годдзе!
На працягу 80 гадоў крамы «Белкнігі» радуюць чытачоў навінкамі якаснай беларускай і замежнай літаратуры. Сёння прадпрыемства налічвае 83 кнігарні ў розных рэгіёнах Беларусі. Заўзятыя пакупнікі ведаюць: тут заўсёды можна знайсці цікавую і займальную кнігу, вучэбны дапаможнік ці падарункавае выданне для асаблівых момантаў.
«Мы карыстаемся аднымі і тымі ж словамі, але вершы атрымліваюцца розныя»
Творчы палёт паэта Рагнеда Малахоўскага.
Сябруем з роднай літаратурай
Любоў да роднай зямлі, да культурнай спадчыны беларускага народа, да роднай мовы і літаратуры — усё гэта не ўзнікае само па сабе, а выхоўваецца. Значнае месца ў гэтым належыць кнігам. Каб зацікавіць дзяцей беларускай літаратурай, а таксама далучыць іх да беларускай культуры ўжо некалькі месяцаў у філіяле «Міхалішкаўская сельская бібліятэка» дзейнічае праект «Да роднай мовы крок зрабі».
Рыгор Семашкевіч мог бы разгарнуцца ў цікавага празаіка, не падобнага да іншых
Ячаста бяру ў рукі яго ўжо зачытаны, у працёртых карычневых вокладках аднатомнічак, гартаю старонкі, перачытваю нанова некалі падкрэсленае, гляджу фотаздымкі і згадваю тое, што ўжо, відаць, ніколі не сатрэцца з памяці ды, на жаль, і не паўторыцца. Спявае радком і сама назва кнігі: «Лічыла дні зязюля» (1987). Скупой была яна, зязюля яго веку. Адмерала ўсяго няпоўных трыццаць сем гадоў. А пазнаёміліся мы, калі яму не было і сямнаццаці.