Навiны
Як Беларусь святкавала 1 Мая
«Усё, што мы робім, — гэта ўсё для нашых родных і блізкіх, для нашай краіны».
Прафсаюзы 24 красавіка правядуць кансультацыі грамадзян
Прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі прафінансуе 10 маладзёжных праектаў
Спектакль, памятны знак, гуказапісная лабараторыя, вулічная пляцоўка і нават прафсаюзны мерч — сёлета рэспубліканскі конкурс «Лепшы маладзёжны праект» сярод пярвічак галіновага прафсаюза сабраў рэкордную колькасць заявак — больш за 50 работ з усёй краіны. Дарэчы, конкурс праводзіцца ўжо ў трэці раз. І калі першапачаткова да ўдзелу дапускаліся толькі студэнты і навучэнцы, то з гэтага года ўдзельнічаць можа і моладзь, якая працуе.
У Мінску праходзіць беларуска-расійскі маладзёжны форум
Прадстаўнікі ўсіх гарадоў-герояў Беларусі і Расіі сабраліся гэтымі днямі ў Мінску. У нашай краіне праходзіць маладзёжны форум «Нашчадкі Вялікай Перамогі», які прымеркаваны да 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Каля паўсотні ўдзельнікаў з Мінска, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Валгаграда, Мурманска, Смаленска, Тулы, Керчы, Новарасійска, Севастопаля і Брэста не толькі пазнаёмяцца з памятнымі мясцінамі Беларусі, такімі як Хатынь, Курган Славы, Брэсцкая крэпасць, але і раскажуць пра гераічнае мінулае свайго горада, падзеляцца асабістым вопытам работы па захаванні гістарычнай памяці. Мерапрыемства арганізавана Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі.
Федэрацыя прафсаюзаў вызначыла прэтэндэнтаў на атрыманне прэмій у сферы працы
У штаб-кватэры нацыянальнага прафцэнтра Камісія па прэміях Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі разгледзела матэрыялы прэтэндэнтаў на атрыманне прэмій у сферы працы.
Пераможцаў конкурсу «Майстар Мінскай вобласці-2024» узнагародзілі ў Палацы культуры прафсаюзаў
Арганізатарамі конкурсу прафесійнага майстэрства выступае Мінскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў пры падтрымцы Мінскага аблвыканкама.
Абноўлены састаў Маладзёжнага савета ФПБ пачне рэалізацыю маштабных праектаў ужо ў бліжэйшы час
Сёння ў нацыянальным прафцэнтры адбылося першае пашыранае пасяджэнне прадстаўнікоў прафсаюзнай моладзі ў абноўленым саставе. Удзельнікі Маладзёжнага Савета Федэрацыі прафсаюзаў вызначылі асноўныя кірункі дзейнасці на бягучы год і дамовіліся аб правядзенні шэрагу маштабных мерапрыемстваў.
ФПБ зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва з членамі Сусветнай федэрацыі прафсаюзаў
Сёння ў штаб-кватэры ФПБ адбылася анлайн-сустрэча з прадстаўнікамі Сусветнай федэрацыі прафсаюзаў (СФП). Адно з асноўных пытанняў парадку дня — гэта вызначэнне напрамкаў супрацоўніцтва паміж ФПБ і СФП на бліжэйшы час.
Федэрацыя прафсаюзаў актывізуе супрацоўніцтва ў сферах адукацыі і турызму з Пакістанам
Прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў правялі анлайн-сустрэчу з калегамі з Усепакістанскай федэрацыі аб’яднаных прафсаюзаў. Сярод актуальных тэм — пашырэнне супрацоўніцтва ў сферах адукацыі і турызму.