Навiны
А ці патрэбныя смартфоны і іншыя гаджэты ў школе? Прычым і вучням, і настаўнікам
Міністэрства адукацыі выказала сваё меркаванне нарматыўна-прававым спосабам, абмежаваўшы выкарыстанне электронных прылад у храмах ведаў. Рашэнне па-рознаму ўспрынялі ў грамадстве: адны яго падтрымліваюць, іншыя — сумняваюцца ў яго мэтазгоднасці. Але ў цэлым наспявае больш шырокі дыскурс: якое месца сучасныя тэхналогіі (у тым ліку і штучны інтэлект) павінны займаць у сістэме адукацыі? Ці зможа ён справакаваць паўстанне машын або змяніць нашу свядомасць і захапіць свядомасць чалавецтва — пагроза пэўнай будучыні. Магчымая, але далёка не відавочная. А вось трансфармаваць адукацыю да агіднасці штучны інтэлект (як, зрэшты, і іншыя лічбавыя сістэмы) можа ўжо цяпер. Гэта рызыка сённяшняга дня. Іншае пытанне, як на яго рэагаваць?!
Прастор для вучобы і развіцця
Хутка на Зялёнай вуліцы Фаніпаля празвініць першы званок — 1 верасня ў новы будынак cярэдняй школы № 2 упершыню пойдуць вучыцца дзеці. Пра чаканні бацькоў і педагогаў, а таксама гатоўнасць установы да новага навучальнага года карэспандэнты «Звязды» даведаліся непасрэдна на месцы.
Відэакамеры ў школьных ячэйках з тэлефонамі: што кажа закон аб абароне персанальных даных?
З 1 верасня школьнікам будзе забаронена выкарыстоўваць мабільныя тэлефоны падчас заняткаў. Навучэнцы абавязаны пакідаць гаджэты ў спецыяльных ячэйках перад пачаткам урокаў і забіраць іх пасля заканчэння. Аднак у некаторых бацькоў і навучэнцаў узнікае пытанне: ці з’яўляецца ўстаноўка камер відэаназірання ў месцах захоўвання тэлефонаў правамернай і ці адпавядае гэта заканадаўству аб персанальных даных? Адказалі на дадзенае пытанне ў Нацыянальным цэнтры абароны персанальных даных. Пра гэта паведамляе «Мінская Праўда».
З 1 верасня ўступаюць у сілу новаўвядзенні, унесеныя ў Кодэкс аб адукацыі
Акцэнты Мінскага гарадскога адукацыйнага форуму педагагічных работнікаў
Падчас форуму «Сталічная адукацыя: час канструктыўнага ўзаемадзеяння і развіцця» прааналізавана работа сістэмы адукацыі Мінска за мінулы навучальны год, вызначаны прыярытэтныя кірункі ўдасканалення адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі, а таксама агучаны задачы на новы вучэбны перыяд.
Мінадукацыі падрыхтавала памятку па выкарыстанні мабільных прылад у школах
Памятку па выкарыстанні мабільных прылад ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі падрыхтавала Міністэрства адукацыі. Пра гэта паведамляе БелТА.
У сталічных школах будуць рыхтаваць будучых урачоў і медсясцёр
З верасня, у 2025/2026 навучальным годзе, у школах і гімназіях сталіцы адкрыюць 16 класаў медыцынскага профілю. Пра гэта паведаміў журналістам 22 жніўня намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі, паведамляе «Минск-Новости».
Унікальныя кампетэнцыі і магутны навуковы патэнцыял
Педагагічная супольнасць гатова ўзаемадзейнічаць з заканадаўцамі ў адукацыйнай плоскасці.
Якія навацыі чакаюць школьнікаў у новым навучальным годзе
Да 1 верасня засталося ледзь больш за тыдзень. У заплечнікі выкладзеныя канцтавары, на плечках красуецца новенькая школьная форма, а дзеці пакуль атрымліваюць асалоду ад адпачынку і доўгачаканага летняга, цёплага і сухога, надвор’я. Але думкі ў бацькоў, настаўнікаў і ўсіх, хто мае дачыненне да выхавання нашага падрастаючага пакалення, ужо ў новым навучальным годзе. На працягу некалькіх апошніх месяцаў «Звязда», улічваючы пажаданні чытачоў, рэгулярна публікавала на сваіх старонках каментарыі спецыялістаў па тых ці іншых пытаннях, якія датычыцца змяненняў у Кодэксе па адукацыі. Яны ўступаюць у сілу вельмі хутка, таму напярэдадні новага навучальнага года мы акумулявалі ўсе гэтыя пытанні і папрасілі адказаць на іх намесніка міністра адукацыі Беларусі Аляксандра КАДЛУБАЯ.