Навiны
Чабатар на прадстаўленні праграмы-2030 у Савеце Рэспублікі: Галоўная мэта — новая якасць жыцця беларусаў
Праграма-2030 змяшчае выразны алгарытм дасягнення галоўнай мэты пяцігодкі — новай якасці жыцця беларусаў. Пра гэта заявіў міністр эканомікі Юрый Чабатар, выступаючы ў Савеце Рэспублікі, дзе прадставілі праект сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026—2030 гады, перадае БелТА.
Кіраўнік НАН заявіў аб рэвізіі сумесных праектаў навукі і вытворчасці
Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Каранік у эфіры тэлеканал АНТ расказаў, на што ў першую чаргу трэба звярнуць увагу і што ліквідаваць пры імпартазамяшчэнні, паведамляе БелТА.
У Эфіопіі адбылося першае за 10 тыс. гадоў вывяржэнне вулкана Хэйлі-Губі
У Эфіопіі адбылося першае вывяржэнне вулкана Хайлі-губі за 10 тыс. гадоў. Кратар выкінуў 14-кіламетровы слуп попелу, паведамляе БелТА.
Якія змены чакаюць Гродзенскі аэрапорт
Беларусь была і застаецца адкрытай краінай ва ўсіх сэнсах, нягледзячы на тое, што цяперашняя сітуацыя ў свеце значна паўплывала на ўсе сферы жыцця, у тым ліку і на турыстычныя патокі ды паветраныя зносіны. Уласны карэспандэнт «Звязды» адправілася ў Гродзенскі аэрапорт, каб даведацца, як ён працуе ў сучасных умовах.
Пры выбары гірляндаў і ілюмінацыі трэба звяртаць увагу на маркіроўку іх ступені абароны
Беларуская дэлегацыя прадставіла ў сталіцы Нігера прамысловы патэнцыял краіны
Рабочы візіт дэлегацыі прадстаўнікоў прадпрыемстваў сістэмы Міністэрства прамысловасці Беларусі на чале з намеснікам міністра прамысловасці Дзянісам Бакеем адбыўся ў Нігер на мінулым тыдні. Пра вынікі паездкі расказалі ў профільным ведамстве.
Прапрацаваў на наркамаркет каля двух тыдняў. Мінчаніна-закладчыка затрымалі на месцы злачынства
Супрацоўнікі наркакантролю Ленінскага РУУС Мінска сумесна з аператыўнымі супрацоўнікамі органаў пагранічнай службы з доказамі злачынства затрымалі 41-гадовага жыхара сталіцы. Пра гэта паведамілі БелТА ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Вершы Янкі Купалы на в’етнамскай мове прадставілі на Міжнародным фестывалі ў Ханоі
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнам Уладзімір Баравікоў і супрацоўнікі дыпламатычнай місіі прынялі ўдзел у 13-м Міжнародным гастранамічным фестывалі ў горадзе Ханой, паведамляе БелТА.
Кітайскі робат устанавіў сусветны рэкорд Гінеса па далёкасці хады
Чалавекападобны робат Android A2 кітайскай вытворчасці трапіў у кнігу сусветных рэкордаў Гінеса, пераадолеўшы дыстанцыю ў 106 км 286 м без прыпынкаў, перадае «Сіньхуа».
Шайба Шаранговіча дапамагла «Калгары» атрымаць перамогу ў матчы НХЛ
Ягор Шаранговіч закінуў чарговую шайбу ў рэгулярным чэмпіянаце Нацыянальнай хакейнай лігі сезона-2025/26, паведамляе БелТА.