Навiны
Беларусь і Расія намецілі новыя планы па прамысловай кааперацыі
«Ёсць значныя поспехі»
Па высокім стандарце
Якасць тавараў і паслуг — тое, чым мы сапраўды можам ганарыцца. Як унутры краіны, так і далёка за яе межамі ведаюць, што «Зроблена ў Беларусі» — сведчанне гарантавана высокага ўзроўню. Прыярытэтныя мэты аб’яўленай Прэзідэнтам пяцігодкі якасці — далейшае павышэнне якасці жыцця людзей, канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, удасканаленне грамадскіх адносін. А ў аснове якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі і паслуг ляжаць стандарты. Чым больш прагрэсіўны ўзровень іх патрабаванняў, тым, адпаведна, лепшая якасць. Стандарты аказваюць значнае станоўчае эканамічнае ўздзеянне, стымулюючы распрацоўку новай прадукцыі і ўдасканаленне існуючай, спрыяючы развіццю рынку і паляпшэнню ўмоў паставак.
Буркіна-Фасо цікавіцца беларускім вопытам развіцця сельскай гаспадаркі
Пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік правёў сустрэчу з паслом Буркіна-Фасо ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Арыстыдам Рапугдондба Людовікам Тапсоба. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва ў Беларусі ў студзені—жніўні выраслі на 10 %
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Рэспублікі Беларусь у студзені — жніўні 2025 года склалі 110 % да ўзроўню студзеня — жніўня 2024 года. Пра гэта БелТА паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
19 кастрычніка назавуць імя пераможцы V Рэспубліканскага конкурсу прыгажосці сярод шматдзетных жанчын «Краса Беларусі — 2025»
Але каму б з 15 прэтэндэнтак не дасталася гэтае званне, ужо сёння відавочна: усе яны — сапраўднае ўпрыгожванне і велізарнае багацце нашай краіны.
Узнагароду атрымала ўзбекская перакладчыца
У пісьменніцкіх арганізацый Беларусі і Узбекістана склаліся даволі трывалыя адносіны. Існуе Пагадненне аб сумеснай дзейнасці, якое было падпісана старшынямі творчых арганізацый у Ташкенце.
Беларусь і Узбекістан абмеркавалі прыярытэты супрацоўніцтва ў машынабудаванні
Беларусь і Узбекістан абмеркавалі прыярытэты супрацоўніцтва ў машынабудаванні. Размова аб гэтым ішла на перагаворах міністра прамысловасці Беларусі Андрэя Кузняцова з дэлегацыяй Рэспублікі Узбекістан на чале з першым намеснікам міністра эканомікі і фінансаў Ілхомам Наркулавым, паведамляе БелТА.
Мабільная сувязь даражэць не будзе
У Беларусі вызначаны стратэгічныя кірункі развіцця касмічнай галіны
У МУС гатовыя да любых выклікаў і пагроз
На аператыўнай нарадзе міністр унутраных спраў Іван Кубракоў засяродзіў увагу на неабходнасці неадкладнага абмену інфармацыяй паміж падраздзяленнямі сілавога блока, у тым ліку ўнутры калектываў, і ўдасканалення службовай дзейнасці спецпадраздзяленняў, іх тэхнічнага абсталявання, а таксама развіцця сістэм відэаназірання ў населеных пунктах.