Top.Mail.Ru

Навiны

У сталіцы за паўгода адкрылася больш за 700 кавярняў і рэстаранаў

У сталіцы за паўгода адкрылася больш за 700 кавярняў і рэстаранаў

Сёлета ўпершыню за апошнія больш чым дзесяць гадоў у Мінску з’явілася рэкордная колькасць кафэ і рэстаранаў, розных паводле фармату, кухні і культурнай прыналежнасці. У трэндах — навамодны фармат з Bubble Tea (чайны напой, які складаецца з гарбаты, малака ці фруктовага соку) і кітайскай кухняй. Такі попыт тлумачыцца ў тым ліку вялікай колькасцю гасцей і турыстаў з Кітая. Папулярныя і розныя кавярні, якіх у сталіцы шмат, але кожная імкнецца завабіць наведвальнікаў сваімі асаблівасцямі. Як правіла, усе ўстановы запатрабаваны, і на 10 тых, што толькі адкрыліся, прыпадае ўсяго адна, якая закрылася. Пры гэтым вольныя памяшканні, каб адкрыць кафэ, давядзецца пашукаць. Адкрыццё рэстарана звязана з яшчэ большымі цяжкасцямі, бо інвестыцыі тут складаюць ад 500 тысяч долараў да мільёна. Перавагу ў рэстаранным бізнесе сёння аддаюць адкрытым кухням, дзе наведвальнікі бачаць, як гатуецца іх ежа — а гэта ўжо не толькі новы трэнд, але і максімальна кароткі шлях устанавіць давер і заваяваць аўдыторыю.

Просты сакрэт поспеху ад хлебаробаў, за якім стаіць нялёгкая праца

Просты сакрэт поспеху ад хлебаробаў, за якім стаіць нялёгкая праца

«Ленавацца не трэба, тады ўсё будзе»
Выстаўка работ народных умельцаў Гродзенскага раёна пройдзе ў абласным цэнтры

Выстаўка работ народных умельцаў Гродзенскага раёна пройдзе ў абласным цэнтры

На творчай выстаўцы народных умельцаў і мастакоў Гродзенскага раёна, якая адкрыецца ў абласным цэнтры 29 ліпеня, будзе прадстаўлена больш за 120 унікальных работ. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на абласны метадычны цэнтр народнай творчасці.

Узаемны гандаль і дапамога бізнесу. Прэм’еры Беларусі і Узбекістана абмеркавалі стратэгічнае партнёрства
389

Узаемны гандаль і дапамога бізнесу. Прэм’еры Беларусі і Узбекістана абмеркавалі стратэгічнае партнёрства

Наспела неабходнасць падпісання дакументаў аб стратэгічным партнёрстве паміж Узбекістанам і Беларуссю. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Узбекістана Абдулой Арыпавым, якая адбылася на палях Міжнароднай экалагічнай канферэнцыі, што праходзіць у Рэспубліцы Алтай, паведамляе БелТА.


У Беларусі ўбралі каля 15 працэнтаў збожжавых і зернебабовых культур

У Беларусі ўбралі каля 15 працэнтаў збожжавых і зернебабовых культур

У Беларусі ўбралі 14,6 працэнта збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса), што складае 291 тыс. га, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.


Стратэгічныя задачы дзеля дабрабыту будучых пакаленняў
633

Стратэгічныя задачы дзеля дабрабыту будучых пакаленняў

Ме­на­ві­та так Бе­ла­русь раз­гля­дае за­ха­ван­не пры­род­ных рэ­сур­саў, мі­ні­мі­за­цыю ант­ра­па­ген­на­га ўздзе­ян­ня і змя­нен­ня клі­ма­ту


Чаму беларускія прадукты такія смачныя?

Чаму беларускія прадукты такія смачныя?

Зазірнуўшы ў беларускі супермаркет, дзе на прылаўках грувасцяцца горы салямі, кумпякоў і сардэлек айчыннай вытворчасці, а ў малочным аддзеле і зусім вочы разбягаюцца — цудоўная смятана, ёгурты, ражанка, масла, малако — і ўсяго гэтага нярэдка дзясяткі відаў, госці нашай краіны нярэдка ўпадаюць у ступар. Айчынная харчовая прадукцыя заваявала сэрцы не толькі блізкіх суседзяў, але і людзей з далёкага замежжа. Найперш — сваёй найвышэйшай якасцю.

Мінсельгасхарч падрыхтаваў рэкамендацыі па абароне бульбы ад фітафторозу
329

Мінсельгасхарч падрыхтаваў рэкамендацыі па абароне бульбы ад фітафторозу

У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі падрыхтавалі рэкамендацыі па абароне бульбы ад фітафторозу, паведамляе БелТА са спасылкай на сайт ведамства.


Пра што гаварылі Турчын і Мішусцін у Горна-Алтайску

Пра што гаварылі Турчын і Мішусцін у Горна-Алтайску

Кіраўнік беларускага ўрада Аляксандр Турчын знаходзіцца з двухдзённым рабочым візітам у Горна-Алтайску. Гэтымі днямі ў расійскім горадзе на поўдні Заходняй Сібіры праходзіць Міжнародная экалагічная канферэнцыя. На пленарным пасяджэнні мерапрыемства запланавана выступленне Прэм’ер-міністра Беларусі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю