Top.Mail.Ru

Навiны

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Авен. На гэтым тыдні рэкамендуецца засяродзіцца на асобасным развіцці. Калі вы даўно хацелі заняцца нейкай справай, якая вас цалкам захапляе і за якой вы можаце пра ўсё забыцца, то цяпер якраз настаў час захапленняў і творчасці. У цэлым, старайцеся больш думаць пра сябе, свае патрэбы і жаданні.

Беларусь культурная: ваш ідэальны weekend-план

Беларусь культурная: ваш ідэальны weekend-план

Гэтыя летнія выходныя запрашаюць вас у падарожжа па найбольш захапляльных культурных прасторах нашай краіны. У Мінску вас чакае неверагодная сустрэча з 7500 кацінымі вобразамі, у той час як дэльфінарый запрашае ў чароўны свет марскіх стварэнняў. Тэатры Гомеля і Брэста падымуць вострыя пытанні чалавечых адносін, а кінатэатры краіны прапануюць і смех, і жахі, і цудоўныя прыгоды.

Гэта больш, чым проста афіша — гэта ваш персанальны гід па самым цікавым падзеям бліжэйшых дзён. Мы старанна адобралі мерапрыемствы, каб кожны мог знайсці штосьці па сваім густу: ад інтэлектуальных выставак да сямейных забаў, ад класічных твораў да сучасных кінапрэм’ер.

P. S. Вашы эмоцыі — наша лепшая ўзнагарода!


Надвор'е: на выхадныя накрые цыклон

Надвор'е: на выхадныя накрые цыклон

Франтальныя раздзелы, якія цяпер перамяшчаюцца праз тэрыторыю краіны, дэстабілізуюць атмасферу і на большай частцы абумовяць дажджы рознай інтэнсіўнасці. Пры актыўным развіцці атмасферных працэсаў месцамі яны будуць дасягаць крытэрыяў моцных, суправаджацца навальніцамі і моцным парывістым ветрам. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Што можна сеяць у ліпені?

Што можна сеяць у ліпені?

Калі лета на экватары, многім здаецца, што агародніцкія справы ўжо скончаны. Аднак гэта не так: ліпень — выдатны месяц для пасеву, і астатак сезона варта выкарыстаць для ўзбагачэння вашага меню вітамінамі.

Як развіць і ўмацаваць памяць

Як развіць і ўмацаваць памяць

Правераныя метады і парады вучоных
У Магілёве ураган «апрануўся» ў норкавае футра

У Магілёве ураган «апрануўся» ў норкавае футра

Нядаўняя бура нарабіла шмат бяды ў Магілёве. Але не абышлося і без кур’ёзных выпадкаў. Напярэдадні адна магіляўчанка вывесіла на балкон норкавае футра, каб абараніць дарагую рэч ад молі, і пакінула яго там да наступнага дня. А ноччу здарылася стыхія. Напэўна, прыгожае адзенне спадабалася неўтаймоўнай віхуры і яна, зламаўшы фрамугу, нахабна прыхапіла яго з сабой. Гора і адчай, якія перажыла магіляўчанка, калі выявіла страту, не ведалі мяжы. Футра ж знікла бясследна. Колькі ні шукала яго гаспадыня ў сябе пад вокнамі і нават у бліжэйшым наваколле, безвынікова. 

Што расказалі археолагам апошнія раскопкі ў Крэўскім замку?

Што расказалі археолагам апошнія раскопкі ў Крэўскім замку?

У гэтым годзе археалагічны сезон у Крэве пачаўся рана — яшчэ ў лютым. Гэтыя месяцы працы дакладна не прайшлі дарма: раскопкі канчаткова пацвердзілі наяўнасць трэцяй вежы, а таксама ўказалі на сляды нападу на крэпасць у 1433 годзе. Аб нечаканых адкрыццях у Крэўскім замку расказвае вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі IX—XVIII стагоддзяў і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч.

«Нам засталася спадчына...»

«Нам засталася спадчына...»

Горад, дом, пад’езд, на ўваходзе — дошка для аб’яў і ўжо там, сярод іншай рэкламы, кідкае, чырвонае «АДДАМ у добрыя рукі стол-кнігу (задарма)».Значыць, непатрэбны ўжо, а некалі ж...
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю