Навiны
Бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі-2026: які ён?
Арганізацыя сістэмы сацыяльнай абароны з’яўляецца адной з найважнейшых функцый дзяржавы. Пры гэтым яе якасныя і колькасныя паказчыкі сведчаць аб узроўні сацыяльнага і эканамічнага развіцця дзяржавы і грамадства. У Беларусі ў цяперашні час дзейнічае досыць эфектыўная мадэль сацыяльнай абароны, якая рэгулюецца дзяржаўнымі праграмамі і заканадаўчымі актамі і накіравана на дасягненне адпаведных вынікаў у канкрэтным сектары сацыяльнай сферы, адзначыла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Святлана Барташ.
Працягваецца прыём дакументаў у аграрныя ВНУ і каледжы на завочную форму навучання
Мінпрацы: Беларусь сярод лідараў па стварэнні камфортных умоў для мацярынства і дзяцінства
Беларусь займае высокія пазіцыі ў рэйтынгах, якія адлюстроўваюць стварэнне камфортных умоў для мацярынства і дзяцінства. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У Мінадукацыі падвялі вынікі рэалізацыі маладзёжнай палітыкі за пяцігодку
Пярцоў заклікаў журналістаў трымаць ва ўвазе ўсе тэмы, нават калі нешта здаецца малазначным
Журналістам варта трымаць ва ўвазе ўсе тэмы, нават тыя, якія могуць здацца малазначнымі, адзначыў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Пярцоў на ХV юбілейным з’ездзе ГА «Беларускі саюз журналістаў», паведаміла БелТА
Марат Маркаў: Нам трэба дзейнічаць на апярэджанне
На XV юбілейным з’ездзе Беларускага саюза журналістаў Марат МАРКАЎ, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь, падкрэсліў, што цяпер вельмі важна выбудоўваць работу ў інтэрнэце ў адпаведнасці з дакладнымі прыярытэтамі. Менавіта гэта пытанне ён прапанаваў разглядаць у якасці аднаго з ключавых кірункаў дзейнасці, у тым ліку і Беларускага саюза журналістаў: «Калі мы гаворым аб развіцці новых інструментаў і павышэнні ўзроўню прафесіяналізму журналістаў, у тым ліку маладых, мы павінны самі сабе ставіць задачу: а як мы будзем развіваць гэтыя інструменты, працаваць са штучным інтэлектам? Якія праекты будзем для гэтага ствараць, прасоўваць і, больш за тое, фінансаваць?»
XV з'езд Беларускага саюза журналістаў праходзіць у Мінску
Намеснік Прэм’ер-міністра Юрый Шулейка — аб выніках работы і перспектывах развіцця АПК
На сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі віцэ-прэм’ер расказаў аб павышэнні канкурэнтаздольнасці і кірунках развіцця аграпрамысловага комплексу краіны, пасля чаго адказаў на пытанні парламентарыяў.
Сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі прайшло 27 лістапада
Сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі прайшло27 лістапада. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Дэлегаты Мінскай вобласці абмеркавалі праект будучай пяцігодкі
Крыху больш за тры тыдні застаецца да найважнейшай грамадска-палітычнай падзеі ў жыцці краіны — другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу. Абмеркаванне праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026—2030 гады стартавала ўжо на гэтым тыдні. Яе мэта — пераход да новай якасці жыцця кожнага беларуса. Як будзем жыць і ў якім напрамку рухацца — абмяркоўвалі ў сераду дэлегаты УНС ад Мінскай вобласці.