Навiны
Вальфовіч: Беларусь і В'етнам пашыраюць супрацоўніцтва ў сферы бяспекі
Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вальфовіч і міністр грамадскай бяспекі Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам Лыонг Там Куанг падпісалі пратакол аб стварэнні сумеснай рабочай групы па пашырэнні і ўмацаванні супрацоўніцтва ў сферы бяспекі, паведаміла БелТА.
Як выгадна купіць беларускае
У рамках крэдыту «На родныя тавары» ад Беларусбанка з пачатку года пададзена каля 140 тысяч заявак і заключана звыш 100 тысяч дагавораў на агульную суму больш за 570 мільёнаў рублёў.
Міністр замежных спраў – аб тым, у чым Беларусь і Алжыр могуць знайсці ўзаемную выгаду
Перад прыездам Прэзідэнта Беларусі ў Алжыр у гэтай краіне працавала афіцыйная беларуская дэлегацыя. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў у размове з журналістамі напярэдадні візіту беларускага лідара адзначыў: «Мы вельмі падрабязна адпрацавалі з нашымі алжырскімі калегамі ўвесь комплекс адносін і ўзаемавыгадных пазіцый, па якіх мы можам працаваць, не ўмешваючыся ў кампетэнцыі адно аднаго з пункту гледжання канкурэнцыі, а ўзаемадапаўняючы адно аднаго. Чаканні самыя вялікія. Мы дастаткова добра вывучылі Алжыр і бачым, што перспектывы нашага супрацоўніцтва вельмі сур’ёзныя».
Страты перавозчыкаў Літвы з-за закрыцця граніцы з Беларуссю дасягнулі амаль 100 млн еўра. Яны плануюць акцыю пратэсту
Літоўскія перавозчыкі маюць намер 10 снежня правесці акцыю пратэсту ў Вільнюсе на фоне сітуацыі з фурамі, якія засталіся ў Беларусі. Пра гэта заявіў кіраўнік Нацыянальнай Літоўскай асацыяцыі аўтаперавозчыкаў (Linava) Эрландас Мікенас, паведамляюць літоўскія СМІ. Расказала БелТА.
Лукашэнка ў Алжыры наведаў Нацыянальны музей пакутнікаў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Алжыры наведаў Нацыянальны музей пакутнікаў (музей «Эль-Муджахід»), паведаміла БелТА.
Дэпутаты прынялі шэраг законапраектаў
Лукашэнка ў Алжыры ўсклаў вянок у мемарыяльным комплексе «Помнік славы і пакутніцтва»
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас афіцыйнага візіту ў Алжыр у сталіцы краіны ўсклаў вянок у мемарыяльным комплексе «Помнік славы і пакутніцтва», паведаміла БелТА.
Павышэнне ПДВ да расійскага ўзроўню ў Беларусі пакуль не плануецца
Павышэнне падатку на дабаўленую вартасць (ПДВ) да расійскага ўзроўню ў Беларусі пакуль не плануецца, паведаміў журналістам міністр фінансаў Юрый Селіверстаў пасля разгляду дэпутатамі праекта закона «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2026 год» у другім чытанні, паведаміла БелТА.
Беларускаму дзяржаўнаму тэхналагічнаму ўніверсітэту спаўняецца 95 гадоў
Казаць аб шаноўным узросце паважанай ВНУ можна, калі толькі пералічваць яе заслугі. На самай справе там жыве маладосць — шумная, дзёрзкая, мэтанакіраваная. І кожны верасень, як толькі ва ўніверсітэт прыходзяць чарговыя першакурснікі, яго ўзрост быццам абнуляецца, а жыццё напаўняецца новымі сэнсамі.
Анколагі расказалі, якія пухліны выклікае тытунь і ці можна іх выявіць на ранніх стадыях
Колькасць пацыентаў з анказахворваннямі расце, але гэта агульная тэндэнцыя як у краінах Еўропы, так і ў многіх іншых. І звязана яна найперш з павялічэннем працягласці жыцця і старэннем насельніцтва (рак, як вядома, — захворванне пажылых людзей), а таксама з магчымасцямі сучаснай медыцыны выяўляць злаякасныя новаўтварэнні на ранніх стадыях. Захваральнасць на рак у нашай краіне складае 640 новых выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва.