Навiны
Гендырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі прызначана Ірына Мацяс
Генеральным дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі прызначана Ірына Уладзіміраўна Мацяс. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства культуры.
«Гэты год быў найцяжэйшы». Лукашэнка пра вялікае дасягненне ў сельскай гаспадарцы
У школьных сталовых можа з’явіцца «раслінная рыба» без паху
У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі распрацоўваюць прадукт, які, па задумцы навукоўцаў, можа замяніць рыбу ў рацыёне школьнікаў. Пра гэта на прэс-канферэнцыі расказала намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце і стандартызацыі РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні» Наталля Камарова.
У Беларусі з’явіцца дзіцячы тэлеканал з мультфільмамі, у тым ліку айчыннымі
У краіне рыхтуюцца запусціць новы дзіцячы тэлеканал. У эфіры будуць паказваць толькі мультфільмы, а частку з іх створаць беларускія студыі. Пра гэта паведаміла СТБ.
Універсітэты, у якіх працоўныя-імігранты могуць здаць экзамен на веданне дзяржмовы, стала больш
Скарэкціраваны пералік устаноў адукацыі, вызначаных пунктамі правядзення ацэнкі ведаў працоўных-імігрантаў адной з дзяржаўных моў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі ад 29 кастрычніка 2025 года № 185, якой унесены змяненні ў пастанову ведамства ад 5 верасня 2025 года №161 «Аб пунктах ацэнкі ведаў дзяржаўнай мовы», пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Галоўчанка: маркетплэйс БВФБ стане вітрынай фінансавых, банкаўскіх і страхавых паслуг
Маркетплэйс Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) стане вітрынай фінансавых, банкаўскіх і страхавых паслуг. Пра гэта заявіў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка ў інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1», паведаміла БелТА.
Рэспубліканскі конкурс «Слова мае значэнне» праходзіць у Беларусі
Працягваецца прыём заявак на рэспубліканскі конкурс «Слова мае значэнне», накіраваны на павышэнне культуры мовы сярод моладзі і фарміраванне нецярпімага стаўлення да нецэнзурнай лексікі, пра гэта паведамляе афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы.
Лукашэнка: Масты і дарогі — гэта найважнейшая задача дзяржавы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў будаўніцтва і ўладкаванне дарог і мастоў найважнейшай задачай дзяржавы. Пра гэта ён заявіў на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця абноўленага моста ў Мазыры праз Прыпяць, перадае БелТА.
У Прыморскім краі на тэхналагічную лінію ўрачыста выйшлі новыя БЕЛАЗы
Цырымонія ўводу ў эксплуатацыю трох новых кар’ерных самазвалаў БЕЛАЗ-7513d грузападымальнасцю 130 т прайшла на вугальным разрэзе «Паўлаўскі № 2» кампаніі «Прыморсквугаль», паведамілі БелТА ў прэс-службе БЕЛАЗа.
Навагоднюю прэм’еру для дзяцей рыхтуе Гродзенскі тэатр лялек