Навiны
Адзін з самых выбухованебяспечных супервулканаў на Зямлі пачаў напаўняцца магмай праз 7 тыс. гадоў пасля вывяржэння
Гіганцкая кальдэра японскага вулкана зноў напоўнілася магмай праз 7,3 тыс. гадоў пасля апошняга вывяржэння. Так паказала даследаванне, праведзенае камандай Універсітэта Кобе. Гаворка ідзе аб кальдэры Кікаі, размешчанай на дне Ціхага акіяна за 100 км на поўдзень ад вострава Кюсю. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Сенатар Сяргей Алейнік — пра міжнародныя трэнды ў рабоце Савета Рэспублікі
Парламенцкая дыпламатыя з’яўляецца важным інструментам прасоўвання знешнепалітычнай лініі нашай краіны, механізмам адстойвання яе інтарэсаў, выбудоўвання добрых сяброўскіх адносін з краінамі-партнёрамі, рэалізацыі задач эканамічнай, сацыяльна-гуманітарнай дыпламатыі і работы на міжнародных міжпарламенцкіх пляцоўках. Такім меркаваннем у эксклюзіўным інтэрв’ю карэспандэнту «Звязды» падзяліўся старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей АЛЕЙНІК. Ён расказаў аб міжпарламенцкай дзейнасці ў сучасных рэаліях турбулентнасці, а таксама аб задачах, якія стаяць перад сенатарамі сёлета.
Як карыстацца электроннай чаргой для падачы дакументаў у ВНУ, расказалі ў Мінадукацыі
Электронная чарга для падачы дакументаў пры паступленні ў ВНУ прызначана для стварэння больш камфортных умоў для абітурыентаў і зніжэння рызыкі ўзнікнення чэргаў. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
У Кітаі запушчаны найбуйнейшы цэнтр выпрабаванняў наземнага і паветранага транспарту
У павеце Сіньфэн горада Шаагуань (правінцыя Гуандун, Паўднёвы Кітай) пачаў работу першы ў КНР нацыянальны цэнтр, які аб’ядноўвае выпрабаванні наземнага і паветранага транспарту, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Генеральны пракурор Гара: У Генпракуратуры абмяркоўваюць распрацоўку законапраекта аб супрацьдзеянні кіберзлачыннасці і кіберпагрозам
Распрацоўку законапраекта аб супрацьдзеянні кіберзлачыннасці і кіберпагрозам абмяркоўваюць у Генеральнай пракуратуры. Аб гэтым расказаў генеральны пракурор Дзмітрый Гара перад міжведамаснай нарадай па пытаннях барацьбы з кіберзлачыннасцю, паведамляе БелТА.
Чатыры чалавекі сталі ахвярамі выбуху на будаўніцтве аўтатунэля ў Кітаі
Чатыры чалавекі загінулі і яшчэ дзевяць атрымалі траўмы ў выніку выбуху ў аўтамабільным тунэлі ў горадзе Чунцын на паўднёвым захадзе Кітая, паведамляе БелТА.
Еўрапейскі рынак працы не з'яўляецца такім прывабным, як можа здавацца
Здалёку Еўропа іншы раз здаецца зямлёй абетаванай, у якой шчасце, дабрабыт і росквіт гарантаваныя кожнаму. На самай справе еўрапейскі рынак працы не такі ідэальны, як можа падавацца на першы погляд. Пра гэта сведчаць даныя справаздачы міжнароднага аналітычнага агенцтва Gallup.
У Пекіне павялічваецца колькасць новых прадпрыемстваў з удзелам замежных інвестыцый
Паводле звестак мясцовых улад, у мінулым годзе ў Пекіне было зарэгістравана больш за 2400 новых прадпрыемстваў з удзелам замежных інвестыцый, што на 19,5 працэнта больш, чым у 2024-м, перадае «Сіньхуа».
Як у Беларусі абараняюць насельніцтва і эканоміку ад надзвычайных сітуацый
Эксперты — аб выніках афіцыйнага візіту кіраўніка дзяржавы ў КНДР
«Прэзідэнт, па сутнасці, адчыніў новыя дзверы»