Навiны
Беларуска-кубінскія адносіны абмеркавалі ў Палаце прадстаўнікоў
Ігар Сергяенка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Куба Сант’яга Перэсам Бенітэсам.
Лукашэнка патлумачыў, навошта краіне патрэбныя мігранты
Снапкоў: Адносіны Беларусі і Кітая развіваюцца па ўзыходзячай траекторыі
Адносіны Беларусі і Кітая развіваюцца па ўзыходзячай траекторыі, нягледзячы на глабальную турбулентнасць і ўсе цяжкасці. Такое меркаванне выказаў першы намеснік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў падчас сустрэчы з намеснікам прэм’ер-міністра Дзяржаўнага савета КНР Лю Гачжунам у вузкім складзе, паведамляе БелТА.
Віцэ-прэм’ер Дзяржсавета КНР прыбыў з візітам у Беларусь
Віцэ-прэм’ер Дзяржсавета КНР Лю Гачжун прыбыў з візітам у Беларусь. Самалёт прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, паведамляе БелТА.
Адказнасць наймальнікаў за замежных работнікаў уведзена ў Беларусі ўказам Прэзідэнта
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 мая падпісаў указ № 202 «Аб павышэнні ролі наймальнікаў у галіне знешняй працоўнай міграцыі», якім прадугледжана адказнасць наймальнікаў за замежных работнікаў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка: «Аднаўляльныя і другасныя рэсурсы — наша „золата“ літаральна пад нагамі»
«Гэта рэзерв эканомікі. Ці ж не так?»
Аляксандр Турчын расказаў аб падрыхтоўцы да правядзення Еўразійскага эканамічнага савета
«Часу застаецца няшмат»
Рыжанкоў абмеркаваў з паслом Палесціны перспектывы аднаўлення міру і бяспекі ў сектары Газа
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў 20 мая правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Дзяржавы Палесціна Ахмедам Махамедам аль-Мадбухам з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Прэзідэнт: Мы сталі не проста партнёрамі, а ўжо сябрамі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Наследным прынцам — міністрам культуры, моладзі і спорту Султаната Аман Зеязінам бен Хайтамам Аль Саідам. Менавіта яму даручана каардынацыя супрацоўніцтва з Беларуссю. Дарэчы, нашу краіну Аманскі наследнік наведвае ўпершыню. На сустрэчы таксама прысутнічаў прэзідэнт Аманскага інвестыцыйнага агенцтва Абдэльсалам Махамед аль-Муршыдзі.
Аляксандр Лукашэнка: Паказчыкі нядрэнныя, але патэнцыял значна большы
Цэнтр Расіі і цэнтр Еўропы — у Палацы Незалежнасці. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з губернатарам Краснаярскага края Міхаілам Кацюковым. Гэта яго першы візіт у Беларусь, таму абмеркаваць, ёсць што, паколькі наша краіна можа шмат чаго прапанаваць гэтаму расійскаму рэгіёну. Ёсць і ўзаемны інтарэс: Краснаярскі край — гэта скрабніца рэсурсаў, напоўненая нікелем, меддзю, вуглём, золатам і іншымі карыснымі выкапнямі.