Навiны
24 лютага 1944 Рагачоўшчына была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Удары, прарывы, наступленні... Па карце баёў лютага 1944 года на міжрэччы Дняпра і Друці Рагачоўскай зямлі відаць напрамкі, па якіх Чырвоная Армія выбівала з мясцовасці фашыстаў. У тым самым напружаным лютым 1944-га менавіта на гэтым участку савецкія героі захопяць друцкі плацдарм. Гэты ўчастак адваяванай тэрыторыі стане адным з пунктаў, адкуль пачыналася легендарная аперацыя «Баграціён». За стрэлкамі на ваенных картах, бітвах, апісаных у хроніках, — лёсы байцоў, іх камандзіраў, генералаў войскаў. Баявы шлях савецкіх герояў на Рагачоўшчыне вывучаюць, памяць аб іх захоўваюць школьнікі. Рагачоўскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства кожны год арганізоўвае патрыятычныя экспедыцыі для навучэнцаў. 24 лютага — пункт адліку мірнага жыцця пасля перажытай нямецкай акупацыі.
Подзвігі на зямлі і ў небе
Для гітлераўскага камандавання Калінкавіцкі вузел чыгуначных і шасэйных дарог меў выключную важнасць, а таму вораг прыняў усе меры для ўмацавання сваіх пазіцый. Аднак доўгачасовыя абарончыя збудаванні, канцэнтрацыя вялікай колькасці танкаў, гармат і мінамётаў не спынілі наступленне савецкіх войскаў. Кровапралітныя баі разгарнуліся на зямлі і ў небе. Нягледзячы на тое, што сітуацыю яшчэ ўскладняла цяжкапраходная балоцістая мясцовасць і няўстойлівае надвор’е, калі моцныя маразы раптоўна змяняліся адлігай, чырвонаармейцы паспяхова справіліся з пастаўленымі задачамі. Толькі за вызваленне Калінкавіцкага і Мазырскага раёнаў савецкія войскі заплацілі вельмі высокую цану — у сотнях брацкіх магіл спачываюць тысячы нашых салдат і афіцэраў.
З якімі цяжкасцямі сутыкнуліся савецкія войскі пры ўзяцці Слаўгарада
1 кастрычніка 1943 года войскі 3-й і 50-й савецкіх армій увайшлі ў Прапойскі раён і на працягу двух дзён ачысцілі ад немцаў левабярэжныя часткі рэк Сож і Проня — вёскі Старынку, Сычын, Дабранку, Каменку, Кліны, Казакоўку, Благадаць, Гіжэнку, Целяшы, Бярозаўку, Ляцягі, Аляксандраўку-1 і 2, Ходараў, Закрупец, Загліннае, Любаны. А вось Прапойск з-за свайго месцаразмяшчэння на высокім беразе на зліцці рэк Сож і Проня і моцнай нямецкай абароны заставаўся непрыступным да 25 лістапада 1943 года. Шлях чырвонаармейцаў да Перамогі быў усыпаны шматлікімі ахвярамі.
18 лістапада войскі Чырвонай Арміі вызвалілі Рэчыцу ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Рэчыцкі раён на карце дарог Беларусі — быццам скрыжаванне транспартных калідораў. Шляхі-дарогі, якія ідуць скрозь яго, злучаюць розныя куткі Гомельшчыны, яднаюцца з трасамі іншых рэгіёнаў краіны. Назвы населеных пунктаў па дарогах Рэчыцкай зямлі ў гэтыя лістападаўскія дні нагадваюць пра падзеі 80-гадовай даўніны. Тут за кожную вёску ўпарта змагаліся байцы Чырвонай Арміі. Цяпер, калі перасякаеш раён на машыне, згадваюцца радкі Уладзіміра Высоцкага: «Кто-то встал в полный рост и, отвесив поклон, принял пулю на вздохе. Но на запад, на запад ползёт батальон, чтобы солнце взошло на востоке». Зноў адчуць гэты неверагодны баявы рытм, калі рушылі, збівалі з нашай зямлі фашысцкую навалу, заклікае праект «Звязды» — «Шляхамі вызвалення» — да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
14 кастрычніка Лоеў адзначае 80 гадоў вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
У кожнага горада — свой характар, свой лёс. У гарадскога пасёлка Лоеў на Гомельшчыне ён вызначаны яшчэ і падзеямі 1943 года. Лоеўскі плацдарм стаў эпіцэнтрам адной з самых маштабных аперацый Вялікай Айчыннай вайны, якая ўвайшла ў сусветную гісторыю як этап бітвы за Дняпро. 14 кастрычніка раённы цэнтр адзначае 80 гадоў мірнага, свабоднага жыцця. З гэтых мясцін пачалося вызваленне Беларусі ад гітлераўскай акупацыі. Новы праект «Шляхамі вызвалення» да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прапануе аднавіць у памяці подзвіг савецкіх воінаў. Карэспандэнт «Звязды» пераканалася: памяць аб Вялікай Айчыннай вайне займае асаблівае месца ў сэрцах жыхароў Лоеўшчыны.
Карэспандэнты «Звязды» пабывалі ў першым вызваленым ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў населеным пункце Беларусі
Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў «Звязда» пачынае новы праект — «Шляхамі вызвалення». Для нашага народа, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны, страціў кожнага трэцяга свайго жыхара, вызваленне ад фашыстаў — адна з найважнейшых падзей у гісторыі.