Top.Mail.Ru

Навiны

Турчын: Праграму сацэканомразвіцця трэба будаваць з рэальна дасягальных мэтаў
217

Турчын: Праграму сацэканомразвіцця трэба будаваць з рэальна дасягальных мэтаў

Падрыхтоўку канцэпцыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады абмеркавалі сёння на нарадзе ў Прэм’ер-міністра, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Аляксандр Лукашэнка: «Любое прадпрыемства павінна працаваць на Беларусь, на дзяржаву»

Аляксандр Лукашэнка: «Любое прадпрыемства павінна працаваць на Беларусь, на дзяржаву»

«Усе дзяржаўныя. Недзяржаўных людзей тут няма», — заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі прыватных прадпрыемстваў. У Палац Незалежнасці былі запрошаны больш за два дзясяткі кіраўнікоў кампаній і прадпрыемстваў, якія працуюць у Беларусі. У адкрытай і прынцыповай размове таксама прынялі ўдзел кіраўніцтва ўрада, Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў, Адміністрацыі Прэзідэнта і іншыя адказныя службовыя асобы.

Снапкоў: Доля малога і сярэдняга бізнесу ў ВУП Беларусі складае амаль 30%

Снапкоў: Доля малога і сярэдняга бізнесу ў ВУП Беларусі складае амаль 30%

Доля малога і сярэдняга бізнесу ў ВУП Беларусі складае амаль 30%. Аб гэтым праінфармаваў першы намеснік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў на сустрэчы кіраўніка дзяржавы з прадстаўнікамі прыватных прадпрыемстваў, перадае БелТА.

Прэзідэнт правёў нараду па пытаннях удасканалення прававога рэгулявання статуса старшыні выканкама базавага ўзроўню

Прэзідэнт правёў нараду па пытаннях удасканалення прававога рэгулявання статуса старшыні выканкама базавага ўзроўню

Гэту тэму кіраўнік дзяржавы ўзнімаў яшчэ падчас рабочай паездкі ў Шклоў у жніўні. Пытанні, якія абмяркоўваліся на нарадзе па пытаннях эфектыўнага развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці Шклоўскага і Аршанскага раёнаў, датычыліся не толькі гэтых раёнаў, а ў цэлым мясцовай вертыкалі ўсёй краіны. Кажучы аб далейшым рэфармаванні сельскай гаспадаркі, Прэзідэнт адзначаў, што трэба ўдзяліць ўвагу ролі старшынь райвыканкамаў, нарматыўна-прававому рэгуляванню іх дзейнасці, дакладнаму разуменню паўнамоцтваў. Аляксандр Лукашэнка тлумачыў, што гэта неабходна для таго, каб дакладна разумець, што і ад каго могуць патрабаваць старшыні выканкамаў. Акрамя таго, прававое рэгуляванне паўнамоцтваў гэтай катэгорыі службовых асоб, па яго словах, дазволіць пазбегнуць спрэчак наконт ведамаснай падпарадкаванасці і межаў кампетэнцыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю