Навiны
Выстаўка графікі і скульптуры Віктара Мінко адкрылася ў «Арт-Фабрыцы»
Мастацкая галерэя «Арт-Фабрыка» запрашае на персанальны выставачны праект «GLAM GOTHIC» скульптара, члена Беларускага саюза мастакоў Віктара Мінко. Дэвіз майстра — самаіндэнтыфікацыя праз пошук незвычайнага ў звычайным. Эксперты параўноваюць яго творчасць з шэдэўрамі старажытных егіпцян, антычных творцаў і геніальнымі работамі Мікеланджэла і Радэна. Сам аўтар прызнаецца, што, абапіраючыся на багатую спадчыну мінулага, спрабуе адлюстраваць свой погляд на свет і застацца мастаком сучаснасці.
Дзе знаходзіцца дом?
Паразважаць пра тое, што такое дом і як ён выглядае, дзе знаходзіцца і як яго можна знайсці, прапаноўвае выставачны праект «Дом» Валерыя Песіна ў галерэі «Арт-Фабрыка».
З-за неспрыяльных умоў надвор’я выстаўка на Кургане Славы перанесена з суботы на нядзелю
З-за неспрыяльных умоў надвор’я выстаўка на Кургане Славы перанесена на 27 ліпеня. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Мінскага аблвыканкама.
Таямніцы воднай плыні
Палац мастацтва запрашае на сумесны праект з галерэяй FARBA «1 элемент. Вада». Гэта першая выстаўка ў серыі, прысвечанай прыродным стыхіям. Праект захоўвае фірменны стыль FARBA — спалучэнне традыцыйнага мастацтва і сучасных тэхналогій з элементамі інтэрактыву і адукацыйнага кантэнту.
Жывапіс, скульптура і кераміка Ліліі Нішчык прадстаўлены ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага
Член Беларускага саюза мастакоў і Беларускага саюза дызайнераў Лілія Нішчык хацела стаць мастачкай яшчэ ў дзяцінстве. Спачатку цікавілася скульптурай, затым захапілася жывапісам, а пасля аддала перавагу кераміцы. Аднак гэты пералік і яго паслядоўнасць крыху ўмоўныя — творчасць аўтараў, якія спрабуюць сябе ў розных відах мастацтва, падзяліць на пэўныя перыяды дапамагае толькі павярхоўная трактоўка. Прыклад Ліліі Нішчык таксама дае падставу зрабіць выснову аб тым, што можна выяўляць творчыя здольнасці адначасова ў розных кірунках і ствараць асаблівы свет, дзе тыя ж скульптура, жывапіс і кераміка будуць паступова дапаўняць і ўзбагачаць адно аднаго.
На Кургане Славы падрыхтавалі яркую праграму выхадных
На Кургане Славы чатыры раёны Мінскай вобласці падрыхтавалі для гасцей шырокую забаўляльную праграму, у якой жадаючыя змогуць паўдзельнічаць 12-13 ліпеня. Аб гэтым піша БелТА.
У Мінску можна ўбачыць работы мастачкі, чый талент стаў адкрыццём для ўсяго свету
У Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь дэманструецца выстаўка твораў выдатнай, назаўсёды юнай мастачкі Надзеі Рушавай (1952–1969), чыя творчая спадчына стала феноменам у гісторыі мастацтва ХХ стагоддзя.
Прадукцыя беларускіх вытворцаў прадстаўлена на выстаўцы «Кітай-Еўразія»
Прадукцыя беларускіх вытворцаў прадстаўлена ў фармаце калектыўнай экспазіцыі Made in Belarus на 9-й міжнароднай выстаўцы ЭКСПА «Кітай — Еўразія», якая праходзіць 26-30 чэрвеня ў горадзе Урумчы Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна Кітайскай Народнай Рэспублікі. Аб гэтым паведамілі ва УП «Белінтэрэкспа» БелГПП.
Мастацтва галаграфіі: выстаўка, якая аб’ядноўвае навуку і мастацтва
Калі надакучылі традыцыйны жывапіс і класічная фатаграфія, мастацкая галерэя «Высокае мѣста» запрашае на ўнікальны праект «Мастацтва галаграфіі», дзе можна пазнаёміцца з цікавай гісторыяй развіцця і замацавання гэтай тэхналогіі стварэння аб’ёмных выяў на тэрыторыі Беларусі.
Жывапіс сучасных майстроў — на рэспубліканскім узроўні
Рэспубліканская выстаўка «Лабірынт» працуе ў Палацы мастацтва. Галоўная мэта праекта — паказ сучаснай школы беларускага жывапісу, дэманстрацыя зробленага яе прадстаўнікамі, якія, што падкрэслена назвай экспазіцыі, заўсёды знаходзяцца ў творчым пошуку. Удзел гэтым разам узялі многія аўтары з абласных арганізацый Беларускага саюза мастакоў, а таксама моладзь, зацікаўленая ва ўступленні ў шэрагі арганізацыі.