Навiны
Дэлегаты УНС разглядаюць Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026 — 2030 гады
Гэты найважнейшы дакумент выносіцца на зацвярджэнне УНС у адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Усебеларускім народным сходзе». З дакладам аб праекце Праграмы сацэканамразвіцця краіны на бліжэйшую пяцігодку выступіў Прэм’ер-міністр Аляксандр ТУРЧЫН.
Дэлегат УНС Раман Бандарук: Пасылы, якія прагучалі ў першы дзень Сходу, трэба даносіць да людзей
Такім меркаваннем падзяліўся дэлегат УНС, намеснік кіраўніка адміністрацыі Партызанскага раёна г. Мінска Раман БАНДАРУК. Ён таксама адзначыў асаблівую адказнасць, якая адчуваецца падчас прысутнасці на Усебеларускім народным сходзе.
Шаўцоў: Сённяшняя праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця — гэта касмічны рывок наперад
Сённяшняя праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця — гэта касмічны рывок наперад. Аб гэтым сказаў генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу Дзмітрый Шаўцоў, паведамляе БелТА.
Праграма на пяцігодку да 2030 года. УНС пад старшынствам Лукашэнкі працягвае работу
Другое пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу пад кіраўніцтвам Прэзідэнта Беларусі, Старшыні УНС Аляксандра Лукашэнкі працягваецца 19 снежня, паведамляе БелТА.
Беларусь дэманструе канструктыўную і міралюбную пазіцыю. Дэлегат УНС аб Пасланні Прэзідэнта
Кіраўнік дзяржавы ў Пасланні беларускаму народу і парламенту дакладна абазначыў пагрозы геапалітычнага характару і тое, як наша краіна будзе дзейнічаць у гэтых няпростых умовах. Акцэнт на гэтым зрабіў член Прэзідыума УНС, генеральны дырэктар «Беларуснафты» Аляксандр Ляхаў, паведамляе БелТА.
Дэлегат Валянцін Семяняка — пра Пасланне Прэзідэнта: Бачым актывізацыю цікавасці грамадзян да палітычных працэсаў
Дэлегат УНС, старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Валянцін Семяняка ў кулуарах другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу паведаміў, што адной з ключавых тэм паслання кіраўніка дзяржавы беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу была харчовая бяспека.
Дэлегат УНС выказаўся пра развіццё адукацыі і выхаванне кадраў новай фармацыі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час выступлення на УНС удзяліў вялікую ўвагу адукацыі, падкрэсліўшы, што менавіта кадры новай фармацыі з’яўляюцца галоўным арыенцірам для сістэмы адукацыі. У сувязі з гэтым рэктар БДУ прафесар Андрэй Кароль, які з’яўляецца дэлегатам VII Усебеларускага народнага сходу, выказаўся на тэму развіцця вышэйшай адукацыі на прыкладзе сваёй ВНУ. Пра гэта паведамляе БелТА.