Навiны
«Транспартны Оскар» і звыш двух мільёнаў пасажыраў «Белавія»
У Мінтрансе расказалі пра дасягненні авіяцыйнай галіны
Беларусы могуць прапанаваць змены ў правілы навучання вадзіцеляў
Беларусы могуць уносіць свае прапановы па змяненні правілаў падрыхтоўкі вадзіцеляў. У краіне праводзіцца прававы маніторынг заканадаўства, якое рэгулюе праграмы навучання кіраванню транспартнымі сродкамі, паведамляе Мінтранс.
У цэнтры Брэста на час мерапрыемстваў 20 снежня, 1 і 7 студзеня забароняць рух транспарту
У Брэсце ў сувязі з масавымі мерапрыемствамі будзе часова забаронены рух транспартных сродкаў на ўчастку вуліцы Леніна. Рашэнне Брэсцкага гарвыканкама № 2145 ад 17 снежня апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале, паведамляе БелТА.
Спецаўтобусы запусцяць у Мінску ад дзвюх станцый метро — яны паедуць да BELEXPО
З 19 снежня ад станцый метро «Акадэмія навук» і «Пушкінская» будуць хадзіць часовыя аўтобусы да міжнароднага выставачнага цэнтра, паведамляе «Мінсктранс».
Пасажыраабарот у Беларусі за студзень—лістапад вырас на 6,9 %
У Беларусі ў студзені—лістападзе 2025 года пасажыраабарот склаў 25 140,4 млн пасажыра-кіламетраў, або 106,9 % да адпаведнага перыяду 2024 года. Пра гэта паведамілі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Прэм’ер Літвы спрабуе зняць з сябе адказнасць за сітуацыю з перавозчыкамі з-за закрыцця граніцы
Прэм’ер-міністр Літвы Інга Ругінене спрабуе зняць з сябе і свайго ўрада адказнасць за закрыццё граніцы з Беларуссю і страты літоўскіх перавозчыкаў, якія ўзніклі за гэтым, паведамляе БелТА са спасылкай на Baltnews.
У Беларусі абноўлены тарыфы на праезд па платных дарогах
У Беларусі абноўлены тарыфы на праезд па платных дарогах. Адпаведная пастанова Міністэрства транспарту і камунікацый нумар 94 ад 31 кастрычніка 2025 года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведаміла БелТА.
Парушаецца расклад або недастаткова маршрутаў? КДК праводзіць гарачую лінію па рабоце пасажырскага транспарту
10 і 11 снежня Камітэт дзяржкантролю (КДК) праводзіць гарачую лінію па пытаннях работы пасажырскага транспарту. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе КДК.
«Мінсктранс» папярэдзіў пра змены ў рабоце прыгарадных маршрутаў з 20 па 26 снежня
У сувязі са святочным днём 25 снежня і пераносам працоўнага дня будуць унесены змены ў работу прыгарадных маршрутаў. Аб гэтым БелТА паведамілі ў ДП «Мінсктранс».