Навiны
Як пазбегнуць гіпертэнзіі і што рабіць, калі лекі не дапамагаюць?
Павышаны ціск — частая прычына звароту да ўрача. Аднак за кароткі час прыёму доктар не заўсёды паспявае расказаць, як жыць з артэрыяльнай гіпертэнзіяй і якія асаблівасці ёсць у гэтай хваробы. Напрыклад, на яе пачатковым этапе, усяго толькі змяніўшы лад жыцця, можна цалкам пазбегнуць праблем з ціскам. Што для гэтага трэба рабіць, чаму тут так важныя фізічныя нагрузкі і якія з іх не падыходзяць, а таксама як быць, калі прызначаныя лекі не дапамагаюць, разбіраемся з загадчыкам раённага кардыялагічнага цэнтра 6-й Цэнтральнай раённай клінічнай паліклінікі Мінска Таццянай КУЗЬМІЧ.
Для кожнай жанчыны вялікая спакуса — павялічыць вейкі і імгненна зрабіць вочы больш выразнымі і прыцягальнымі
Аднак штучныя вейкі нясуць з сабой і некаторыя пагрозы для органа зроку. Аб чым трэба памятаць, каб імкненне да прыгажосці не павярнулася непрыемнасцямі для здароўя? Разабрацца ў гэтым дапамагае загадчык аддзялення мікрахірургіі № 1 ГКБ № 3 імя Я. У. Клумава, урач года — 2024 у намінацыі «Урач-хірург» Міхаіл ПАНЕС.
БАДы — трэнд апошніх гадоў: добра гэта ці дрэнна?
Сказаць, што сёння біядабаўкі папулярныя — гэта нічога не сказаць. Яны мегапапулярныя! Беспрэцэдэнтныя тэмпы продажаў БАДаў рэгіструюцца па ўсім свеце, і, як прагназуюць эканамісты, у найбліжэйшай будучыні гэты рынак будзе толькі расці. Селебрыці не стамляюцца рэгулярна выкладваць у сацсеткі відэа аб чароўнай сіле вітамінаў, мінералаў і амінакіслот у рознакаляровых капсулах, якія яны ўжываюць. Ды і звычайныя грамадзяне не адстаюць, актыўна падтрымліваючы бум на «таблеткі і парашкі» для прыгажосці, здароўя і даўгалецця. Мы спыталі ў нутрыцыёлага, ці сапраўды «працуюць» БАДы, якія з іх сёння ў модзе і як замест чаканай суперкарысці не нанесці шкоду свайму здароўю.
Травяны збор можа дапамагчы вярнуць душэўную гармонію, калі ведаць, як яго гатаваць і ўжываць
5 карысных траў на градцы
«Хімія» сучаснага чалавека палохае, і ў пачатку трэцяга тысячагоддзя свет вяртаецца да правераных стагоддзямі народных рэцэптаў. Але дзе ўзяць якасную, а галоўнае, экалагічна бяспечную сыравіну для ўсіх гэтых адвараў і настояў? Няпростае пытанне, аднак адказ ёсць: вырасціць самастойна! Міні-садок лекавых раслін (ці гародзік, як вам заўгодна) — цяпер модная дачная тэндэнцыя. Хоць часам «аптэкарскі садок» гараджане вырошчваюць нават у вазонах на балконе.
Якія з раслін спатрэбяцца і ў хатняй аптэчцы, і ў кулінарыі, раіць валеолаг Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Юлія КЛІМЧАНКА.
Час піць смузі!
Жнівень у нашых шыротах — самы «вітамінны» месяц. Разнастаіць меню, адладзіць страваванне і прывесці фігуру ў норму дапамогуць смузі.
Сёння акупунктура становіцца ўсё больш запатрабаванай пры самых розных праблемах