Навiны
У Беларусі намалочана 1,75 млн. тон збожжа
У Беларусі намалочана 1,75 млн. т збожжа. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Мінсельгасхарча.
Даведаліся, якімі тэмпамі ідзе ўборка, на прыкладзе адной з гаспадарак у Лунінецкім раёне
Сабраць ураджай без страт дапамагаюць новыя тэхналогіі і распрацоўкі навукоўцаў
Вучоны: Страт ураджаю з-за ўмоў надвор’я ў Беларусі няма, вегетацыя працягваецца
Страт ураджаю з-за ўмоў надвор’я ў Беларусі няма. Вегетацыя сельскагаспадарчых культур працягваецца, паведаміў дырэктар Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве Сяргей Краўцоў, перадае БелТА.
Гаспадаркі Бярозаўскага раёна робяць усё, каб узяць сваё па максімуме
Камбайны на хаду, на іх ёсць каму працаваць, і як толькі дазваляе надвор’е, выходзяць у поле. Не тое, што кожны дзень — кожную сонечную гадзіну трэба скарыстаць на ўборку ўраджаю 2025-га. У такім рэжыме працуюць усе 10 гаспадарак Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці, разумеючы: разлічваць трэба найперш на сябе. І робяць усё для таго, каб у год, складаны з пункту гледжання надвор’я, узяць сваё па максімуме.
Што дапамагае аграрыям вытрымліваць тэмп уборачнай?
Лета — гарачая пара для аграрыяў. З пачаткам жніва на палях кіпіць работа, ад якой залежаць і харчовая бяспека краіны, і фінансавая стабільнасць саміх сельгаспрадпрыемстваў. Аб тым, як праходзіць бадай самы важны этап сялянскай працы, што дапамагае своечасова ўбраць вырашчанае, а потым і зберагчы ўраджай, даведаліся на месцы.
У Беларусі намалацілі першы мільён тон збожжа
У Беларусі намалацілі першы мільён тон збожжа, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Мінсельгасхарча.
Як прафесіяналізм механізатараў і сучасная тэхніка дапамагаюць забяспечыць высокія ўраджаі ў Лёзненскім раёне
Першыя камбайны на Лёзненшчыне выйшлі ў палі ў Дзень Незалежнасці. Напэўна, гэта сімвалічна, бо харчовая бяспека і незалежнасць — паняцці ўзаемна абумоўленыя. Але аграрыі глядзяць не на даты календара, а на стан раслін і надвор’е. І ўсё ж свята ў адным з самых усходніх раёнаў Беларусі атрымалася двайным. Збор ураджаю нездарма называюць «бітвай», але акрамя напружання ўсіх сіл гэта яшчэ натхненне і надзея. Зямля дзякуе чалавеку за клопат, аддае свайму гаспадару плады яго працы.