Навiны
Полацкі арган загучыць для гасцей міжнароднага фестывалю «Званы Сафіі»
Першы канцэрт праграмы адбудзецца 26 кастрычніка. Яго падрыхтавала пастаянная арганістка Сафійскага Сабора, заслужаная артыстка Беларусі Ксенія Пагарэлая. Менавіта ёй належала ідэя арганнага фестывалю ў Полацку, дзе з’явіўся шыкоўны інструмент, выраблены адмыслова для гэтай канцэртнай залы адной з найстарэйшых чэшскіх фірм: у ім 3905 труб з розных парод дрэва і асаблівых металічных сплаваў, 48 рэгістраў, 3 ручныя клавіятуры і адмысловая сістэма нажных педаляў. Яго стварылі 40 гадоў таму, з таго часу полацкі арган лічыцца найлепшым у Беларусі, што ацанілі выдатныя айчынныя і замежныя музыканты з больш чым 20 краін. А сёлета ў фестывалі возьмуць удзел прадстаўнікі Беларусі, Расіі і Японіі.
Гісторыя маладога ўрача, якая пасля адпрацоўкі засталася працаваць у сельскай мясцовасці
У Індыі ўстанавілі «вогненны» сусветны рэкорд на свята Дзівалі
У індыйскім горадзе Аёдх’я напярэдадні свята Дзівалі («Фестывалю агнёў») устанавілі новы сусветны рэкорд, які ўвайшоў у Кнігу рэкордаў Гінеса. Тысячы добраахвотнікаў адначасова запалілі 2,6 млн лампадак-дзія на беразе ракі Сар’ю, якую індусы лічаць Святой, паведамляе БелТА.
Для суб’ектаў гаспадарання — стабільная прававая аснова
Дакладныя пастаянныя працэдуры рэгістрацыі і ліквідацыі — умовы, што вызначаюць бізнес-клімат у краіне
Мінчан запрашаюць на Фестываль агню «Фенікс» у Батанічны сад
Маштабны фестываль агню «Фенікс» пройдзе ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі 24, 26, 31 кастрычніка і 1, 2 лістапада, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Прадстаўнікі дэпутацкага корпуса Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у акцыі «Дай лесу новае жыццё»
Дэпутаты Віцебскага аблсавета разам з членамі Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў, кіраўніцтвам Бешанковіцкага раёна і народнымі выбраннікамі мясцовага райсавета далучыліся да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Дай лесу новае жыццё».
У Кітаі распрацавалі інавацыйнага робата, які ўзлятае быццам птушка
RoboFalcon2.0 імітуе рух крылаў.
Лукашэнку падарылі кнігу дакументаў аб лёсах тысяч беларусаў, эвакуіраваных у Мардовію
Кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку перададзена ў падарунак кніга пра гістарычную супольнасць Беларусі і Рэспублікі Мардовія. Гэта выданне ў падарунак Прэзідэнту ўручыў кіраўнік расійскага рэгіёна Арцём Здунаў, паведамляе БелТА.
«Новы 50-мільённы рынак збыту». Эксперт растлумачыў, чаму Украіну спрабавалі ўключыць у Еўрасаюз
Размовы аб еўрапейскай інтэграцыі Украіны больш за дзесяць гадоў таму пачаліся з-за таго, што вядучым краінам Еўропы патрабаваўся новы рынак збыту. Аб гэтым заявіў доктар палітычных навук эксперт па нацыянальнай бяспецы і Блізкім Усходзе Сайман Цыпіс, паведамляе БелТА.