Навiны
Абарона памяці і праўды. Партыі «Белая Русь» і «Адзіная Расія» аб'яднаюць намаганні ў барацьбе з фальсіфікацыяй гісторыі
«Белая Русь» і «Адзіная Расія» падпісалі пратакол аб пашырэнні і паглыбленні супрацоўніцтва на 2025-2027 гады. Ён прадугледжвае канкрэтныя напрамкі міжпартыйнага супрацоўніцтва. Дакумент быў падпісаны па выніках сустрэчы старшыні «Белай Русі» Вольгі Чамаданавай з сакратаром Генеральнага савета «Адзінай Расіі» Уладзімірам Якушавым у Маскве.
Усходні гараскоп на наступны тыдзень
Авен. Тыдзень, падчас якога рэкамендуецца нацэліцца на доўгатэрміновыя перспектывы. Перад вамі з’явіцца некалькі неадкладных задач. Вырашаючы іх, абапірайцеся і на вопыт, і на інтуіцыю. Пазітыўны настрой і вера ў сябе дапамогуць годна правесці гэты перыяд. Пры неабходнасці можаце разлічваць на падтрымку блізкіх людзей. Да канца тыдня ўдача ўспомніць пра вас. Не замыкайцеся ў сабе і не спрабуйце стрымліваць эмоцыі.
У Расіі выяўлены першы завозны выпадак ліхаманкі чыкунгунья
Першы завозны выпадак ліхаманкі чыкунгунья выяўлены ў Расіі ў 2025 годзе. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на інфармацыю прэс-службы Расспажыўнагляду.
Плошча пажару ў Геленджыку павялічылася да 41,5 га
Плошча ляснога пажару ў лясніцтве пад Геленджыком павялічылася да 41,5 га, пішуць РІА Навіны.
Памёр вядомы савецкі і расійскі кампазітар Радзівон Шчадрын
Савецкі і расійскі кампазітар Радзівон Шчадрын памёр ва ўзросце 92 гадоў. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў Вялікі тэатр Расіі.
На Камчатцы зафіксавалі 14 афтэршокаў за суткі
На Камчатцы працягваецца афтэршокавы працэс пасля землятрусу магнітудай 8,8. За суткі навукоўцы зафіксавалі 14 сейсмападзей, піша ТАСС са спасылкай на ГУ МНС па рэгіёне.
Беларусь стала галоўным імпарцёрам расійскай макароны
Беларусь узначаліла топ краін-імпарцёраў макароны з Расіі. На нашу краіну прыпадае 32 % паставак. Пра гэта расказалі ў прэс-службе федэральнага цэнтра развіцця экспарту прадукцыі АПК РФ, паведамляе «Мінская Праўда».
«Майстар і Маргарыта» ў Петразаводску, «Пінгвін-шоу» ў Дубаі. Пра гастрольныя планы расказалі ў ТЮГу
Спектакль «Майстар і Маргарыта» Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача прадставяць на сцэне музычнага тэатра Рэспублікі Карэлія падчас фестывалю «Тэатральная восень. Іграем класіку» 13 верасня. Пра гэта журналістам расказала дырэктар Тэатра юнага гледача заслужаная артыстка Беларусі Вера Палякова-Макей.
БЕЛАЗ умацоўвае супрацоўніцтва з Хабараўскім краем
У рамках партнёрства з адным з найбуйнейшых рэгіёнаў Расіі — Хабараўскім краем — БЕЛАЗ працягвае пастаўляць кар’ерную тэхніку самых запатрабаваных класаў грузападымальнасці, спрыяючы асваенню перспектыўных радовішчаў карысных выкапняў, паведамляе БелТА.