Top.Mail.Ru

Навiны

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за туману аб’яўлены ў Беларусі 5 лістапада
234

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за туману аб’яўлены ў Беларусі 5 лістапада

Ноччу і раніцай 5 лістапада ў многіх раёнах краіны чакаецца туман. У сувязі з гэтым у краіне аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Нагрудныя знакі «Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы насельніцтва і студэнтаў» атрымалі 38 таленавітых навучэнцаў і студэнтаў

Нагрудныя знакі «Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы насельніцтва і студэнтаў» атрымалі 38 таленавітых навучэнцаў і студэнтаў

У Мінску на гэтым тыдні ўшаноўвалі таленавітую моладзь. Месцам уручэння ўзнагарод выбралі Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У Зале Перамогі сабраліся галоўныя віноўнікі ўрачыстасці — навучэнцы і студэнты — пераможцы міжнародных прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў, лаўрэаты спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, па падтрымцы таленавітай моладзі.


«Купалаўскія чытанні» пройдуць у Мінску
507

«Купалаўскія чытанні» пройдуць у Мінску

17 — 18 лістапада 2025 года ў Мінску ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы пройдуць XV Міжнародныя Купалаўскія чытанні «Жывая думка зазвінела буйнай песняй», прысвечаныя 120-годдзю пачатку творчай дзейнасці Янкі Купалы і 100-годдзю прысваення Янку Купалу звання народнага паэта Беларусі, а таксама 100-годдзю з часу выхаду ў свет зборніка «Безназоўнае».

У беларускіх лясах заўважылі рэдкую птушку, якую раней не бачылі ў краіне
421

У беларускіх лясах заўважылі рэдкую птушку, якую раней не бачылі ў краіне

Беларуская прырода зноў зрабіла сюрпрыз. Фотаанімаліст і відэаблогер Аляксандр Эрдман паведаміў, што ў лясах Полацкага раёна яму ўдалося зафіксаваць новы для Беларусі від птушак. Пра гэта паведаміла «Мінская праўда».

Больш за 100 работнікаў аграпрамысловага комплексу ўдастоены дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта

Больш за 100 работнікаў аграпрамысловага комплексу ўдастоены дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта

Больш за 100 работнікаў аграпрамысловага комплексу ўдастоены дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё АПК і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў. Адпаведныя Указ і распараджэнне падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БелТА.


Камета Lemmon пранеслася блізка ад Зямлі: унікальныя фота ад беларускага астранома
1197

Камета Lemmon пранеслася блізка ад Зямлі: унікальныя фота ад беларускага астранома

У першы ясны вечар лістапада астраном-аматар Андрэй Лейчык здзейсніў незвычайнае назіранне: ён захаваў на камеру яркую камету гэтай восені — C/2025 A6 «Lemmon». Пра гэта паведаміла «Мінская праўда».

Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Танзаніі з уступленнем на пасаду і прапанаваў паглыбляць супрацоўніцтва
352

Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Танзаніі з уступленнем на пасаду і прапанаваў паглыбляць супрацоўніцтва

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Самію Сулуху Хасан з уступленнем на пасаду прэзідэнта Аб’яднанай Рэспублікі Танзанія, перадае БелТА.


Законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях рэгулявання зямельных адносін» рыхтуецца да разгляду ў другім чытанні

Законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях рэгулявання зямельных адносін» рыхтуецца да разгляду ў другім чытанні

Гэта чарговы этап сістэмнай работы, якая праводзіцца ўрадам па павышэнні эфектыўнасці заканадаўства аб ахове і выкарыстанні зямель. Законапраект накіраваны на рэалізацыю даручэнняў кіраўніка дзяржавы ў сферы зямельных адносін, узмацненне адказнасці мясцовых органаў улады за развіццё рэгіёнаў, а таксама ўдасканаленне парадку адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў, распараджэння імі.


Урачэбная амбулаторыя адкрылася ў аграгарадку Юзуфова Мінскага раёна
428

Урачэбная амбулаторыя адкрылася ў аграгарадку Юзуфова Мінскага раёна

Вясковыя жыхары не хавалі свайго захаплення, атрымаўшы магчымасць упершыню пабываць у сучасным, прыгожым і ўтульным будынку аховы здароўя.


Беларусь і Казахстан абменьваюцца вопытам у галіне развіцця штучнага інтэлекту і лічбавага ўрада

Беларусь і Казахстан абменьваюцца вопытам у галіне развіцця штучнага інтэлекту і лічбавага ўрада

Беларусь і Казахстан абменьваюцца вопытам у галіне развіцця штучнага інтэлекту і лічбавага ўрада, перадае БелТА.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю