Навiны
Вальфовіч: Захад плануе захоп прыгранічных раёнаў Беларусі
Захад плануе захоп аднаго ці некалькіх прыгранічных раёнаў Беларусі. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вальфовіч у інтэрв’ю выданню «СБ. Беларусь сегодня», паведамляе БелТА.
У Касцюковічах падвялі вынікі маладзёжнага культурна-асветніцкага квэста
Квэст «Нам ёсць чым ганарыцца і што берагчы» праходзіў у рамках праекта «Маладзёжны вектар Магілёўшчыны», арганізатарамі якога выступіў райкам БРСМ пры падтрымцы аддзелаў культуры, ідэалагічнай работы і па справах моладзі Касцюковіцкага райвыканкама.
«Усё створанае трэба захаваць»
На пляцоўцы Дома культуры былі абмеркаваны дасягненні нашай краіны за яе 30-гадовы незалежны шлях, сучаснае сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі. У прыватнасці, размова ішла аб дасягненнях у сацыяльнай сферы, якія істотна палепшылі якасць жыцця насельніцтва. За тры дзесяцігоддзі ў два разы павялічылася працягласць дарожнай сеткі, у паўтара — цвёрдае пакрыццё на транспартных магістралях. Колькасць легкавых аўтамабіляў у насельніцтва вырасла з 500 тысяч у сярэдзіне 90-х гадоў да трох мільёнаў сёння.
Як работнікі МНС забяспечвалі бяспеку ў Мінскім раёне ў святочныя дні?
Лічбы ў зводках МНС дзівяць: з 1 па 3 студзеня бягучага года ў Мінскім раёне адбылося 11 пажараў. За гэтыя дні гарэла некалькі лазняў, машыны і зялёныя насаджэнні, пераважная большасць з выпадкаў адбылося ў прыватным сектары.
«Важна, каб людзі на сяле жылі добра»
Дзмітрый Кадргулаў на пасадзе старшыні райвыканкама працуе з красавіка 2024 года. Тэрмін пакуль невялікі. Разам з тым дынаміка эканамічнага росту раёна відавочная. Так, за дзевяць месяцаў аб’ём інвестыцый у асноўны капітал адносна папярэдняга года павялічыўся на 114 працэнтаў і склаў амаль 70 мільёнаў рублёў. Добрыя тэмпы ў жыллёвым будаўніцтве. Пры гэтым галоўны акцэнт новы старшыня робіць на развіцці сельскіх населеных пунктаў, таму вядзецца работа з маладымі кадрамі.
24 лютага 1944 Рагачоўшчына была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Удары, прарывы, наступленні... Па карце баёў лютага 1944 года на міжрэччы Дняпра і Друці Рагачоўскай зямлі відаць напрамкі, па якіх Чырвоная Армія выбівала з мясцовасці фашыстаў. У тым самым напружаным лютым 1944-га менавіта на гэтым участку савецкія героі захопяць друцкі плацдарм. Гэты ўчастак адваяванай тэрыторыі стане адным з пунктаў, адкуль пачыналася легендарная аперацыя «Баграціён». За стрэлкамі на ваенных картах, бітвах, апісаных у хроніках, — лёсы байцоў, іх камандзіраў, генералаў войскаў. Баявы шлях савецкіх герояў на Рагачоўшчыне вывучаюць, памяць аб іх захоўваюць школьнікі. Рагачоўскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства кожны год арганізоўвае патрыятычныя экспедыцыі для навучэнцаў. 24 лютага — пункт адліку мірнага жыцця пасля перажытай нямецкай акупацыі.
За кожным імем — подзвіг
Загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага 12 воінскім злучэнням і часцям Чырвонай Арміі, якія вызначыліся ў баях за вызваленне Гарадка, былі прысвоены ганаровыя найменні «Гарадоцкія».
Сцяг перамогі над Гарадком
За гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці фашысты знішчылі больш за 11 900 савецкіх грамадзян, на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі каля 7000 нашых землякоў. На тэрыторыі раёна пахаваны каля 19 000 воінаў і партызан, спалены 183 вёскі, з іх 35 не адрадзіліся. Вырашальнай на шляху да вызвалення стала Гарадоцкая наступальная аперацыя.