Top.Mail.Ru

Навiны

«Славянскі базар» пройдзе 10 —13 ліпеня

«Славянскі базар» пройдзе 10 —13 ліпеня

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 красавіка падпісаў распараджэнне аб правядзенні XXXІV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». У 2025 годзе ён пройдзе ў перыяд з 10 да 13 ліпеня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Арыенцір будаўніцтва жылля ў Мінску — 600 тыс. кв. м у год

Арыенцір будаўніцтва жылля ў Мінску — 600 тыс. кв. м у год

У Мінску па генплане забудовы да 2030 года прадугледжана ўзвядзенне штогод 600 тыс. кв. м жылля. З адначасовай актывізацыяй працэсу ў рэгіёнах, каб спыніць дыспрапорцыю развіцця тэрыторый і ператок насельніцтва. Да гэтага часу гэтая лічба была нашмат больш. Напрыклад, заданне на 2024 год Мінск перавыканаў на 11 тыс. кв. м. Цяпер такой магчымасці няма, расказала старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гантарава, паведамляе БелТА.

У Беларусі пасеялі больш за палову ранніх збожжавых і зернебабовых

У Беларусі пасеялі больш за палову ранніх збожжавых і зернебабовых

У Беларусі пасеялі раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) на 306,9 тыс. га, што складае 50,6% да плана, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Па якіх напрамках будзе паглыбляцца супрацоўніцтва з Новасібірскай вобласцю?

Па якіх напрамках будзе паглыбляцца супрацоўніцтва з Новасібірскай вобласцю?

Намеснік прэм’ер-міністра Віктар Каранкевіч у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» падзяліўся вынікамі рабочага візіту ўрадавай дэлегацыі Беларусі ў Новасібірскую вобласць, паведамляе БелТА.

Летняя спадніца: магія трансфармацыі ў вясновым гардэробе

Летняя спадніца: магія трансфармацыі ў вясновым гардэробе

Вясна — час перамен, калі хочацца скінуць кайданы зімовай вопраткі і ўдыхнуць свежае паветра моды. Але надвор’е капрызнае, і ствараць стыльныя вобразы бывае няпроста. Не спяшайцеся хаваць летнія рэчы! Ключ да моднага міжсезоння — умелая адаптацыя лёгкіх тэкстур у шматслойныя, камфортныя ансамблі. І летняя спадніца стане вашым верным саюзнікам у гэтым.

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Авен. На гэтым тыдні можаце выдатна адчуваць сябе дома. Знаходжанне ў сям’і, хатнія клопаты стануць вашым прыярытэтам. Будзеце з задавальненнем займацца гэтымі справамі. Для вас будзе важна правільна распарадзіцца наяўнымі фінансавымі рэсурсамі, і вы выдатна справіцеся з гэтай задачай.

Валянціна Вінідзіктава: Вышыня мяне натхняе

Валянціна Вінідзіктава: Вышыня мяне натхняе

Машыніст крана 5-га разраду рамна-прэсавага цэха Валянціна Вінідзіктава ўжо больш за 40 гадоў працуе на Мінскім заводзе колавых цягачоў. Як гэта — заўсёды быць на вышыні, кранаўшчыца расказала нашаму выданню.

Зямныя мары беларусаў

Зямныя мары беларусаў

Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры» запрашае на выставачны праект «Зямныя мары», дзе прадстаўлены работы беларускіх майстроў саломапляцення і выцінанкі. Творцы паспрабавалі адлюстраваць унутраную глыбіню і жыццёвыя інтарэсы простых людзей праз таямнічы і прывабны свет мар.

Лідскі гісторыка-мастацкі музей арганізаваў выстаўку, прысвечаную Купале

Лідскі гісторыка-мастацкі музей арганізаваў выстаўку, прысвечаную Купале

Дом Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея супрацоўнічае з рознымі ўстановамі культуры Беларусі. У тым ліку з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы. Музейшчыкаў злучыла адна важная ў гісторыі беларускай літаратуры падзея — прыезд у Ліду народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ў сакавіку 1940 года. Роўна 85 гадоў назад. Між іншым, горад рыхтуецца да Дня беларускага пісьменства!

Жыхары сталіцы актыўна адмаўляюццая ад папяровых «жыровак»

Жыхары сталіцы актыўна адмаўляюццая ад папяровых «жыровак»

У гэтым месяцы жыхары Фрунзенскага раёна сталіцы атрымалі (у тым ліку і я) паперкі (разам з «жыроўкамі»), у якіх была інфармацыя па пераходзе на электронныя паведамленні па аплаце ЖКП. Мой сусед пачытаў гэту паперку, і ў яго ўзнікла некалькі слушных пытанняў. Паспрабавалі разабрацца.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю