Навiны
Міжпарламенцкае і рэгіянальнае супрацоўніцтва Беларусі і Кыргызстана дае добрыя вынікі
Аб гэтым ішла размова падчас сустрэчы Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кыргызстана ў Беларусі Эрболам Султанбаевым.
Аляксандр Лукашэнка: Хтосьці ваюе, хтосьці нажываецца... А нам трэба людзей накарміць
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў адпаведны семінар-нараду. Тэму абмяркоўвалі не ў кабінетах, а непасрэдна на базе аднаго з малочнатаварных комплексаў філіяла «Астрашыцкі Гарадок» ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі». Сярод удзельнікаў семінара нарады — старшыні аблвыканкамаў і іх першыя намеснікі, упаўнаважаныя прадстаўнікі кіраўніка дзяржавы ў рэгіёнах, памочнікі Прэзідэнта — інспектары па абласцях. Фармат не новы. У лютым гэтага года падобны семінар-нарада з удзелам Прэзідэнта праходзіў на базе сельгаспрадпрыемства «Шыпяны-АСК». Тады галоўнай тэмай стала ўтрыманне буйной рагатай жывёлы ў зімова-стойлавы перыяд і іншае.
Кіраўнікі дзяржаў СНД сустрэнуцца ў Душанбэ 10 кастрычніка, кіраўнікі ўрадаў — 30 верасня ў Мінску
Саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД плануецца правесці 10 кастрычніка ў Душанбэ, пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД — 30 верасня ў Мінску, паведаміў журналістам першы намеснік генеральнага сакратара Садружнасці Ігар Петрышэнка, паведамляе БелТА.
Наталля Качанава правяла сустрэчу з прадстаўнікамі маладзёжных арганізацый Азербайджана
Апошнія прыбылі ў Беларусь для таго, каб паўдзельнічаць у беларуска-азербайджанскім маладзёжным форуме грамадскіх арганізацый і, адпаведна, абмяняцца вопытам супрацоўніцтва па лініі маладзёжных арганізацый.
Без каго дзяржава абыдзецца, адкуль павінна ісці ідэалогія і хто — вочы Прэзідэнта
Цытаты мінулага рабочага тыдня кіраўніка дзяржавы.
Шэсцьдзясят восьмая сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі прайшла ў Брэсце
Парадак дня ў асноўным склалі пытанні, звязаныя з рэалізацыяй даручэнняў, якія далі кіраўнікі дзяржаў у ходзе правядзення міжнароднага форуму Саюзнай дзяржавы «Вялікая спадчына — агульная будучыня» ў красавіку ў Валгаградзе. Прынята рашэнне зрабіць названы форум традыцыйным.
Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі створыць камісію па захаванні і абароне гістарычнай памяці
Такое рашэнне прынята на 68-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.
Крутой расказаў аб аптымізацыі ў кіраўніцтве Адміністрацыі Прэзідэнта
Дэлегацыя Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі наведала Брэсцкую крэпасць
У Брэст прыбыла дэлегацыя Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі для ўдзелу ў пасяджэнні 68-й сесіі. У аэрапорце старшыню Дзяржаўнай думы, старшыню Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Вячаслава Валодзіна сустрэлі старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеяенка і старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык.
У МЗС Беларусі расказалі падрабязнасці візіту Рыжанкова ва Узбекістан
Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў у другі дзень афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Узбекістан, 14 чэрвеня, сумесна з міністрам замежных спраў Рэспублікі Узбекістан Бахціёрам Саідавым наведаў Сухандар’інскую вобласць. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага знешнепалітычнага ведамства.