Навiны
Як змяненне клімату паўплывала на структуру пасяўных плошчаў у Беларусі, расказаў навуковец
Генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве Сяргей Краўцоў расказаў як змяненне клімату паўплывала на структуру пасяўных плошчаў у Беларусі.
УЦДГМ: 75% расіян лічаць Беларусь самай паспяховай краінай СНД
Тры чвэрці жыхароў Расіі (75%) лічаць Беларусь найбольш паспяховай краінай СНД. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце аналітычнага цэнтра УЦДГМ, паведамляе БелТА.
У РІКВ нагадалі пра неабходнасць не проста зарэгістравацца на ЦТ, але і забраць пропуск
На цэнтралізаванае тэсціраванне трэба не проста зарэгістравацца анлайн, а фізічна забраць у пункце рэгістрацыі пропуск. Пра гэта БелТА паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў.
Прадала машыну і «задэкларавала» зберажэнні. Жыхарка Мастоў трапілася на хітрыкі махляроў
Жыхарка Гродзенскай вобласці аддала тэлефонным аферыстам больш за $37 тыс. Пра гэта паведамілі БелТА ў МУС.
У міліцыю звярнулася 60-гадовая жыхарка Мастоў. Жанчыне патэлефанаваў ілжэсупрацоўнік пошты і на падставе афармлення пасылкі пераканаў прадыктаваць код з SMS. Затым у месенджары з ёй звязаліся нібыта прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю, напалохалі крымінальнай адказнасцю і загадалі «задэклараваць» зберажэнні.
Пацярпелая перадала кур’еру $27 тыс. На наступны дзень аферысты заявілі, што яе аўто выстаўлена зламыснікамі на продаж, пераканалі тэрмінова самой прадаць машыну, а атрыманыя грошы таксама «задэклараваць». Так яна пазбавілася яшчэ $10 тыс.
Сышчыкі ўстанавілі і затрымалі кур’ера — 32-гадовага жыхара Пінска. Высветлілася, што ён датычны яшчэ да трох падобных эпізодаў у сталіцы.
Узбуджана крымінальная справа за махлярства ў асабліва буйным памеры. Фігуранту пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Кіраўнік МЗС Літвы заявіў, што марыць наладзіць адносіны з Беларуссю
Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс на палях Анталійскага дыпламатычнага форуму заявіў, што марыць наладзіць адносіны з Беларуссю, паведамляе БелТА.
У Індыі пры выбуху на фабрыцы феерверкаў загінулі 25 чалавек
Не менш за 25 чалавек загінулі з-за выбуху на фабрыцы па вытворчасці феерверкаў у штаце Тамілнад на поўдні Індыі. Пра гэта паведамілі ў паліцыі штата, інфармуе БелТА.
«Зубр-фэст» прапануюць правесці ў Белавежскай пушчы
«Зубр-фэст» прапануюць правесці ў Белавежскай пушчы. Пра гэта расказаў намеснік старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Брэсцкага аблвыканкама — начальнік упраўлення архітэктуры і тэрытарыяльнага развіцця Мікалай Уласюк, паведамляе БелТА.
Авіякампаніі ў краінах ЕС працягваюць адмяняць рэйсы з-за росту цэн на паліва
Рэйсы адмяняюць у некалькіх краін свету з-за росту цэн на паліва. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Пасол: Для беларуска-расійскіх узаемаадносін гэты год стартаваў дастаткова добра
Для беларуска-расійскіх узаемаадносін гэты год стартаваў дастаткова добра. Гэта падкрэсліў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Юрый Селіверстаў, паведамляе БелТА.
Беларуская дэлегацыя на ПА АДКБ прадставіла найбліжэйшыя прыярытэты сваёй дзейнасці
Дэлегацыя Беларусі 20 красавіка ў Маскве на пасяджэнні Савета Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы прадставіла прыярытэты сваёй дзейнасці на бліжэйшую перспектыву, паведамляе БелТА.