Навiны
У Паднябеснай «гукаюць вясну»
Канец студзеня на календары, а чарада свят усё працягваецца. У Беларусі не па сезоне сонечна і цёпла, а ў Паднябесную прыйшло Чуньцзэ — Свята вясны. Так рамантычна тут называюць пачатак новага года. У адпаведнасці з кітайскай традыцыяй гады адлічваюцца ад пачатку праўлення Хуан-дзі — з 2698 года да н. э. Такім чынам і атрымліваецца, што сёлета настаў 4723-і.
У Кітаі чакаецца турыстычны бум
Падчас надыходзячага свята Вясны, з нагоды якога ў Паднябеснай васьмідзённыя канікулы (з 28 студзеня па 3 лютага), чакаецца значны рост як унутранага, так і выязнога турызму, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Кітай плануе ажыццявіць больш амбіцыйных касмічных місій
Сёлета Кітай мае намер ажыццявіць серыю амбіцыйных касмічных місій, уключаючы новую місію па дастаўцы на Зямлю ўзораў грунту нябесных цел і запуск шэрагу новых касмічных апаратаў, ракет і спадарожнікаў, што яшчэ больш пашырыць магчымасці краіны па даследаванні далёкага космасу і закладзе трывалую аснову для паляпшэння камерцыйных касмічных паслуг, перадае «Сіньхуа».
Кітайская моладзь аднаўляе старыя фільмы
У снежні 2021 года ў Лічбавым прамысловым парку ў правінцыі Фуцзянь быў афіцыйна заснаваны Лічбавы рэсурсны цэнтр Кітайскага кінаархіва ў Аньсі. Павет Аньсі стаў першай у краіне «базай па лічбавай рэстаўрацыі» Кітайскага кінаархіва, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Напярэдадні кітайскага Новага года назіраецца спажывецкі ажыятаж
Напярэдадні свята Вясны па ўсім Кітаі пануе ажыўленая атмасфера перадсвяточнага гандлю, зафіксаваны значны рост спажывецкага попыту і цікавасці да сувеніраў з сімволікай года Змяі, тавараў народных промыслаў, а таксама прадуктаў здаровага харчавання, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У Кітаі адзначаецца рост нараджальнасці
У мінулым годзе ў Кітаі нарадзіліся 9,54 мільёна дзяцей, што на 520 тыс. больш, чым у 2023-м. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным статыстычным упраўленнем (ДСУ) КНР, перадае «Сіньхуа».
Кітай стаў найбуйнейшым у свеце рынкам дастаўкі гатовай ежы
Па звестках Кітайскага інфармацыйнага цэнтра сеткі Інтэрнэт, колькасць карыстальнікаў сэрвісаў і паслуг дастаўкі ежы ў Кітаі дасягнула 545 мільёнаў чалавек, што складае каля 50 працэнтаў ад агульнай колькасці інтэрнет-карыстальнікаў. Гэтыя паказчыкі значна перавышаюць паказчыкі іншых краін, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Азія становіцца глабальным хабам для навуковых даследванняў і інавацый
Азія няўхільна ператвараецца ў глабальны хаб навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх распрацовак (НДДКР), а таксама інавацый, што суправаджаецца значным павелічэннем у краіне як колькасці навукова-тэхнічных інавацыйных кластараў, так і іх якасці. Такая тэндэнцыя адзначаецца ў справаздачы Бааоскага азіяцкага форуму (БАФ) аб інавацыях за 2024 год, перадае «Сіньхуа».
У Кітаі пашыраецца кветкавая індустрыя
Кветкавая індустрыя Кітая актыўна развіваецца, надаючы новы імпульс эканамічнаму росту, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У Кітаі рэалізуюць пілотныя праекты па стварэнні 10-гігабітнай аптычнай сеткі
Як паведамілі ў Міністэрстве прамысловасці і інфарматызацыі КНР, сёлета ў некаторых гарадах і рэгіёнах краіны будуць рэалізаваны пілотныя праекты па стварэнні звышхуткай 10-гігабітнай аптычнай сеткі, перадае «Сіньхуа».