Навiны
Як працуе праграма па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС
Начальнік аддзела кіравання праектамі і праграмамі Дзяржатамнагляду ІНА ЛАПІНСКАЯ расказала ў гэтай сувязі, што робіцца ў рамках праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2021–2025 гады.
Сабаленка выйшла ў 1/16 фіналу турніру WTA-1000 у Мадрыдзе
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў трэці круг турніру WTA-1000 Mutua Madrid Open з прызавым фондам 7,8 млн еўра, паведамляе БелТА.
Самае маштабнае ў гісторыі абескаляроўванне каралаў адбылося ў Сусветным акіяне
Абескаляроўванне ахапіла 84% акіянскіх рыфаў, паведамляе «МИР 24» са спасылкай на заяву прадстаўнікощ міжнароднай даследчай групы. Гэта самая маштабная падзея такога кшталту ў гісторыі чалавецтва.
Сабаленка чацвёрты раз прайграла фінал турніру WTA-500 у Штутгарце
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка чацвёрты раз прайграла ў фінале турніру катэгорыі WTA-500 у нямецкім Штутгарце, паведамляе БелТА.
Што прапануюць на лета беларускiя санаторыi?
Здароўе людзей з’яўляецца адным з ключавых клопатаў дзяржавы. Пра гэта ў чарговы раз нагадаў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы 14 красавiка са старшынёй Мiнскага гарвыканкама. Важным складнiкам здаровай нацыi з’яўляецца аздараўленне як дзяцей, так i дарослых, i наша краiна — адна з нямногiх на постсавецкай прасторы, дзе такiя магчымасцi ёсць, прычым з дзяржаўнай падтрымкай. У апошнiя гады попыт на пуцёўкi ў дзiцячыя лагеры i санаторна-курортныя арганiзацыi павялiчваецца. Сёлета ў летнiя месяцы плануецца аздаравiць каля 400 тысяч дзяцей i больш за 150 тысяч дарослых. Колькi будзе каштаваць пуцёўка ў дзiцячы лагер i санаторый? Цi засталiся яшчэ месцы ў здраўнiцах на чэрвень—жнiвень? Чым беларускi санаторый выгадна адрознiваецца ад курортаў Турцыi i Егiпта? Пра гэта расказаў дырэктар Рэспублiканскага цэнтра па аздараўленнi i санаторна-курортным лячэннi насельнiцтва Генадзь Балбатоўскi.
У «Белпошты» з'явіцца ўласны маркетплейс
«Белпошта» актыўна займаецца распрацоўкай i запускам уласнага маркетплейса, заявiла начальнiк аддзела паштовай сувязi Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi Святлана Шыманская. На пляцоўцы будуць прадстаўлены тавары айчыннай i замежнай вытворчасцi. Асноўнымi перавагамi маркетплейса будзе варыятыўнасць спосабу аплаты. За пакупкi можна будзе разлiчыцца як анлайн пры заказе, так i пры атрыманнi тавару — альбо безнаяўнымi, у тым лiку з дапамогай карт растэрмiноўкi, альбо наяўнымi грашыма. Таксама будзе дастаўка ва ўсе населеныя пункты нашай краiны, уключаючы сельскую мясцовасць.
Калі адключаць ацяпленне?
Вясна нарэшце ўступае ў свае правы. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, на гэтым тыдні слупкі тэрмометраў паднімуцца вышэй за 20 °C. У пятніцу і ўвогуле абяцаюць да плюс 26 °C. У сувязі з гэтым пачалі адключаць ацяпленне.
Казахстан узнагародзіў беларускіх пісьменнікаў
Добрая вестка прыйшла з Алматы. Генеральны дырэктар Інстытута літаратуры і мастацтва імя М. А. Аўэзава Кенжэхан Матыжанаў адзначаў падзякамі «...за каштоўны ўклад у развіццё беларуска-казахскіх літаратурных сувязяў» групу беларускіх пісьменнікаў і арганізатараў выдавецкай справы.
У Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў жахі вайны ўспаміналі ў Трасцянцы
11 красавіка 1945 года вязні нацысцкага канцлагера Бухенвальда на чале з інтэрнацыянальным палітычным цэнтрам паднялі ўзброенае паўстанне, у выніку якога захапілі лагер і ўтрымлівалі яго да прыходу саюзных войскаў. Наша краіна памятае страшную трагедыю той жудаснай вайны, і ў гэтую пятніцу тысячы мінчан і гасцей сталіцы прыйшлі ў мемарыяльны комплекс «Трасцянец», каб ускласці кветкі і аддаць даніну памяці тым людзям, якія сталі ахвярамі фашызму.
Надвор'е: у нядзелю ўжо прыгрэе да 19 °С
Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, хваля арктычнага холаду паступова выдыхнулася, таму пачнуць паступаць заходнія і нават паўднёвыя паветраныя масы.