Навiны
Прафсаюзы Беларусі з красавіка правялі амаль 13 тысяч акцый па добраўпарадкаванні
У пачатку красавіка Федэрацыя прафсаюзаў дала старт доўгатэрміноваму рэспубліканскаму праекту «Чыста! Праф! Саюз!». Гэта ініцыятыва прымеркавана да Года добраўпарадкавання, аб’яўленага ў нашай краіне. Галоўная яе мэта — шырокае прыцягненне беларусаў да работы па навядзенні парадку, стварэнню больш камфортных умоў у населеных пунктах, зонах адпачынку і на іншых аб’ектах.
Уступаюць у шлюб усвядомлена, мараць пра дзяцей. Сабралі цікавыя факты пра беларусаў да Дня сям’і
Пераважная большасць беларусаў ва ўзросце ад 18 да 28 гадоў назвалі сям’ю галоўнай каштоўнасцю ў жыцці. У дзень сям’і сабралі цікавыя факты аб шлюбах, нараджэнні малышоў і дзяржаўнай падтрымцы сем’яў з дзецьмі. Аб гэтым паведамілі «Минск Новости».
У Мінскай вобласці 17 мая пройдзе суботнік па добраўпарадкаванні гарадскіх пасёлкаў і аграгарадкоў
У Мінскай вобласці 17 мая пройдзе дэпутацкі суботнік па добраўпарадкаванні гарадскіх пасёлкаў і аграгарадкоў. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Мінскі абласны Савет дэпутатаў.
Для працы ў студэнцкіх атрадах ужо працаўладкаваны 8,6 тыс. чалавек
Паўлючэнка назвала шляхі вырашэння дэмаграфічных выклікаў
Літоўскі палітык: улады краін Балтыі свядома штурхаюць Еўропу да вайны з Расіяй
Улады краін Балтыі свядома штурхаюць Еўропу да вайны з Расіяй. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА заявіў экс-кандыдат у прэзідэнты Літвы Эдуардас Вайткус, перадае БелТА.
Магілёўскіх тэатралаў запрашаюць на прэм’еру
Гледачоў чакае сустрэча з героямі п’есы Ганны Слуцкі і Валянціна Горлава «Кахай мяне, як я цябе!» ў пастаноўцы рэжысёра Міхаіла Лашыцкага. Рэтра-камедыя пад назвай «Від на мора з шафы» цёплая рамантычная гісторыя пра каханне і не толькі.
Ці ўвядуць у Беларусі падатак на бяздзетнасць? У Мінпрацы адказалі на гэтае пытанне
Ці ўвядуць у Беларусі падатак на бяздзетнасць? На прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Дня сям’і, намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Юлія Берднікава адказала на гэтае пытанне, паведамляе БелТА.
Ідэальны шлюб на думку мужчын. У чым ён?
Розныя мужчыны па-рознаму падыходзяць да пытання адносін. Хтосьці шукае прыгажуню, якою можна выхваляцца перад сябрамі і партнёрамі па бізнесе, хтосьці — хатнюю гаспадыню, а нехта — выхавальніцу для сваіх дзяцей. Пад пэўным вуглом погляду ўсё гэта выглядае... жахліва: мужчыны — канкрэтныя сволачы, і не трэба з імі звязвацца!
Круглы стол «Звязды»: «Абаронім нашу Перамогу»
Што робіцца для таго, каб не прайграць бітву за розумы людзей, і чаму памяць аб Вялікай Айчыннай вайне — святы абавязак кожнага беларуса.