Навiны
У рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» была праведзена планавая сустрэча савета старэйшын пры Савеце Рэспублікі
Размовы аб важным
Прэзідэнт: Наперадзе ў вас шмат канкрэтных спраў
Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у навагоднім балі для моладзі
Чым вабяць вырабы майстроў Магілёўскай вобласці на мінскай выставе?
У штогадовай рэспубліканскай выстаўцы народнай творчасці «Калядныя ўзоры», якая праходзіць у Мінску з 19 снежня 2025 года па 11 студзеня 2026 года, прымае ўдзел 75 майстроў Магілёўскай вобласці. Яны прадстаўляюць унікальныя мастацкія творы з лазы, саломы, тэкстылю, керамікі, дрэва, металу, ваты. У экспазіцыі можна ўбачыць таксама тэкстыльныя лялькі, выцінанкі і шмат чаго іншага не менш цікавага. Рукатворныя сувеніры вельмі добра перадаюць настрой навагодняга свята і даюць магчымасць паглыбіцца ў таямнічы свет нашых продкаў.
Лукашэнка — моладзі на навагоднім балі: Наперадзе ў вас вельмі шмат канкрэтных спраў
Наперадзе ў моладзі вельмі шмат канкрэтных спраў. З такім пажаданнем Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да ўдзельнікаў навагодняга балю для моладзі ў Палацы Незалежнасці, паведамляе БелТА.
Вальс, кадрыля і паланэз. Палац Незалежнасці сабраў удзельнікаў маляўнічага навагодняга балю
Палац Незалежнасці напярэдадні 2026 года зноў расчыніў дзверы для ўдзельнікаў навагодняга балю, які стаў ужо традыцыйным, для моладзі. Урачыстасць пачалася з класічнай часткі, на якую прыбыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БелТА.
Першае пасяджэнне абноўленага Савета па развіцці прадпрымальніцтва прайшло ва ўрадзе
На днях пад старшынством Прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына прайшло першае пасяджэнне Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў абноўленым складзе.
Міністр абароны Віктар Хрэнін расказаў падрабязнасці даклада Галоўнакамандуючаму
Як звярнуў увагу кіраўнік абароннага ведамства, Прэзідэнт пастаянна трымае руку на пульсе, калі размова ідзе аб стане і развіцці беларускай арміі. Адно з пытанняў падчас дакладу датычылася размяшчэння ракетнага комплексу «Арэшнік», яго заступлення на баявое дзяжурства.
Пятае выданне Чырвонай кнігі Беларусі прэзентавалі сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Чырвоная кніга Беларусі — фундаментальнае выданне, якое змяшчае анатаваны спіс рэдкіх відаў (падвідаў) дзікіх жывёл і дзікарослых раслін, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення на тэрыторыі краіны.
Новы корпус пабудуюць для Брэсцкага абласнога цэнтра медыцынскай рэабілітацыі для дзяцей «Тонус»
У Брэсцкім абласным цэнтры медыцынскай рэабілітацыі для дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі «Тонус» пабудуюць новы лячэбны корпус. Пра гэта паведаміў 24 снежня старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык падчас навагодняй акцыі «Нашы дзеці», перадае БелТА.
Плённа супрацоўнічаюць бібліятэкары Пскова і Віцебска
Адлегласць ад Віцебска да Пскова складае па трасе 344 км. Дабрацца з аднаго горада ў другі можна крыху меней як за пяць гадзін. Пскоўская і Віцебская вобласці маюць агульную мяжу і вельмі актыўна супрацоўнічаюць у фармаце расійска-беларускага ўзаемадзяння. Існуе пагадненне аб супрацоўніцтве і паміж абласнымі бібліятэкамі — Віцебскай імя У. І. Леніна і Пскоўскай імя В. Я. Курбатава.