Навiны
Акцыя па бясплатным прававым кансультаванні пройдзе ў Беларусі да Дня жанчын
Міністэрства юстыцыі 6 сакавіка з 10.00 да 12.00 правядзе ў фармаце прамой тэлефоннай лініі акцыю па бясплатным кансультаванні грамадзян, прымеркаваную да Дня жанчын. Пра гэта БелТА паведамілі ў Міністэрстве юстыцыі.
Важна выпрацоўваць сумесныя стратэгічныя меры па абароне ўнутранага рынку Саюзнай дзяржавы
Рэзервы росту канкурэнтаздольнасці прамысловага комплексу звязаны з аўтаматызацыяй і лічбавізацыяй вытворчасці
Беларускі ва ўзросце 65+ сталі часцей выходзіць замуж
У нашай краіне жыве каля 4,9 мільёна жанчын — прыгожая палова складае 54 % насельніцтва. Белстат склаў партрэт беларускі: жыве ў горадзе, ёй у сярэднім 44 гады, яна добра адукаваная (мае вышэйшую ці сярэднюю адукацыю), упершыню выходзіць замуж у 27 гадоў, а праз год нараджае дзіця.
Указам Прэзідэнта павялічаны памер навучальных стыпендый для студэнтаў ВНУ
Кіраўнікі МЗС Беларусі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў абмеркавалі сітуацыю на Блізкім Усходзе
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў па даручэнні кіраўніка беларускай дзяржавы правёў тэлефонную размову з намеснікам прэм'ер-міністра - міністрам замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў (ААЭ) Абдалой бен Заедам Аль Нахаянам для абмеркавання сітуацыі на Блізкім Усходзе. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Беларускія жанчыны працуюць больш за мужчын
Беларусь вылучаецца высокім узроўнем жаночай занятасці. Як расказала намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Наталля ТАРАСЮК, у цэлым яна складае 65 %, а ў працаздольным узросце — 86 %, пры гэтым у мужчын гэты паказчык на 1,5 % ніжэйшы.
Прэзідэнт напярэдадні 8 Сакавіка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды жанчынам
Урачыстая перадсвяточная традыцыя сабрала ў Палацы Незалежнасці прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва. Жанчыны, якімі ганарыцца краіна, атрымалі з рук кіраўніка дзяржавы высокія ўзнагароды. Сярод іх — шматдзетныя маці, спартсменкі, працаўніцы іншых сфер, якія сваім штодзённым клопатам робяць усё для таго, каб наша краіна станавілася яшчэ больш моцнай і прыгожай.
Абноўлены парадак заахвочвання таленавітай моладзі, маладых вучоных і прадастаўлення грантаў Прэзідэнта
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 5 сакавіка падпісаў указ № 84, якім удасканальваецца парадак заахвочвання адоранай і таленавітай моладзі, маладых вучоных і прадастаўлення грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферах навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, рэалізацыі маладзёжнай палітыкі. Пра гэта паведамляе БелТА.
Збой зарадных станцый Malanka ў Беларусі ліквідаваны
Збой зарадных станцый Malanka ў Беларусі ліквідаваны. Пра гэта паведаміў БелТА аператар сеткі электразаправачных станцый.