Навiны
Эксперт: Беларусь можа стаць важным вузлом у Еўразійскім транспартным каркасе
Сенатар: Беларусь можа адыграць важную ролю ў рэалізацыі ініцыятыў ШАС
Такое меркаванне ў гутарцы з карэспандэнтам zviazda.by выказаў член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Аляксандр Гарошкін.
У Беларусі і Узбекістана ёсць канструктыўнае ўзаемадзеянне на ўсіх узроўнях
Віцэ-прэм’ер прыняў удзел у пленарным пасяджэнні III беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес — форуму на тэму «Беларусь-Узбекістан: супрацоўніцтва як фактар устойлівага развіцця», паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Праваахоўнікі папярэджваюць пра фэйкавую рассылку ва ўстановы адукацыі
Сёння на электронныя паштовыя скрыні розных устаноў адукацыі нашай краіны паступілі лісты ад імя міністра ўнутраных спраў, паведамляе БелТА.
Трывалы давер і цікавасць да рознабаковага супрацоўніцтва
Вынікам работы ІІІ Беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму стала падпісанне камерцыйных дакументаў на агульную суму звыш 260 мільёнаў беларускіх рублёў і 18 дакументаў аб двухбаковым супрацоўніцтве
«Свядомы выбар на карысць прагрэсіўнай большасці»
Эксперты — пра ролю Беларусі ў «сям’і» ШАС
Новы гістарычны максімум: золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся да $12,4 млрд
Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 верасня, паводле папярэдніх звестак, склалі $12,413 млрд у эквіваленце. Такія звесткі апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БелТА.
Кніжнікі прадстаўляюць Беларусь у Маскве
З 3 па 7 верасня ў сталіцы Расіі праходзіць Маскоўскі Міжнародны кніжны кірмаш. Дзесяткі стэндаў прадстаўляюць прадукцыю болей 300 выдавецтваў з розных краін свету.
Беларусь і Узбекістан зацвердзілі дарожную карту турыстычнага супрацоўніцтва да 2028 года
Беларусь і Узбекістан зацвердзілі дарожную карту турыстычнага супрацоўніцтва да 2028 года, паведамляе БелТА.
Чаму дыпламатычныя кансультацыі Беларусі вызначаюцца высокай унікальнасцю?
Наша краіна паглыблена ў канфлікт ва Украіне. Не ў частцы ўдзелу ў ім, а ва ўрэгуляванні. Няхай не гучна і зусім не заўсёды публічна, але пытанні дээскалацыі праз беларускае пасярэдніцтва падымаюцца. І вырашаецца шэраг гуманітарных праблем. Той жа абмен палоннымі. Наладжванне такіх кантактаў для вялікай дыпламатыі таксама валодае велізарным значэннем. Пакуль невядома, у якім фармаце і ў якім геаграфічным пункце можа прайсці гістарычны саміт па пачатку канчатковага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне. Не будзем гадаць і выказваць здагадкі, наколькі вялікі шанц Мінска стаць перагаворнай пляцоўкай. Але ў кіраўніцтва нашай краіны ёсць вялікія кампетэнцыі і псіхалагічнае разуменне першапрычын супрацьстаяння, пра якія шмат і часта кажуць, але ці зразумелыя яны тым жа заходнім палітыкам або з іншых рэгіёнаў?! І дыпламатычныя кансультацыі Беларусі валодаюць высокай унікальнасцю.