Навiны
Як на азімыя культуры паўплывала снежаньскае надвор'е, расказалі ў Белгідрамеце
Дзе пакаштаваць самабытную беларускую кухню?
У Жлобінскай і Рэчыцкай ЦРБ першых пацыентаў прымаюць новыя кабінеты магнітна-рэзананснай тамаграфіі
Успамінаем першыя дні Гарадоцкай наступальнай аперацыі 13—31 снежня 1943 года
Як Баранавіцкі дзяржаўны каледж тэхналогіі і дызайну рыхтуе маладых спецыялістаў
Будучы цырульнік тут лёгка можа вучыцца на візажыста, а прадавец-касір — асвойваць ламініраванне веек. У майстэрнях, дзе кожны дзень нараджаюцца і ажыццяўляюцца ідэі, здольныя заваяваць модны алімп, пабывала карэспандэнт газеты «Звязда».
Абласное дабрачыннае свята ў рамках акцыі "Нашы дзеці" прайшло ў Гродне
800 дзяцей сабрала абласное дабрачыннае свята ў рамках акцыі «Нашы дзеці» ў Гродне. Навагоднія песні каля вялікай прыгажуні ялінкі, карагоды і танцы, сустрэча з казачнымі персанажамі і галоўным творцам цудаў — Дзедам Марозам — усё гэта арганізавалі для самых адораных у вучобе, спорце, творчасці, а таксама для дзяцей са шматдзетных сем’яў і не толькі.
Работнікі Камітэта дзяржкантролю павіншавалі з Новым годам выхаванцаў сацыяльнага пансіяната "Ігуменскі"
У Чэрвеньскім дзіцячым сацыяльным пансіянаце «Ігуменскі» пабывалі работнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю. Выхаванцы падрыхтавалі для гасцей святочнае навагодняе прадстаўленне. Яго героямі сталі казачныя персанажы і, вядома, Дзед Мароз са Снягуркай.
У рамках акцыі "Нашы дзеці" міністр транспарту наведаў Чурлёнскую сярэднюю школу
Міністр транспарту і камунікацый Аляксей ЛЯХНОВІЧ у рамках дабрачыннай акцыі наведаў Чурлёнскую сярэднюю школу ў аграгарадку Лыцэвічы Вілейскага раёна, над якой ведамства шэфствуе на працягу дзевяці гадоў.