Top.Mail.Ru

Навiны

У Беларусі ўстаноўлены парадак ацэнкі дзелавой рэпутацыі аўдытараў
283

У Беларусі ўстаноўлены парадак ацэнкі дзелавой рэпутацыі аўдытараў

Урадам прынята пастанова «Аб атэстацыі, пацвярджэнні кваліфікацыі, дзелавой (прафесійнай) рэпутацыі ў сферы аўдытарскай дзейнасці». Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.


Вальфовіч: Супрацоўніцтва ў сферы бяспекі — драйвер беларуска-в’етнамскіх адносін

Вальфовіч: Супрацоўніцтва ў сферы бяспекі — драйвер беларуска-в’етнамскіх адносін

Працягваецца візіт беларускай дэлегацыі на чале з Дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Аляксандрам Вальфовічам у Сацыялістычную Рэспубліку В'етнам, паведамляе БелТА.


З якімі пытаннямі звяртаюцца выбаршчыкі да вядомага ўрача і дэпутата

З якімі пытаннямі звяртаюцца выбаршчыкі да вядомага ўрача і дэпутата

Кожны з парламентарыяў, акрамя падрыхтоўкі законапраектаў і разгляду іх на парламенцкіх сесіях, як мінімум адзін тыдзень у месяц праводзіць у сваёй выбарчай акрузе. І гэты тыдзень, адзначае член Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Георгій Хлябовіч, звычайна насычаны рознымі падзеямі і камунікацыяй з выбаршчыкамі, у тым ліку вырашэннем праблем, з якімі звяртаюцца людзі. Паколькі яго Баранавіцкая сельская акруга № 7 уключае тры раёны, то ў кожным з іх дэпутат абавязкова праводзіць асабісты прыём, адну прамую тэлефонную лінію на тры раёны, сустракаецца з рабочымі калектывамі і моладдзю. Народны выбраннік у інтэрв’ю карэспандэнту «Звязды» падрабязна і шчыра расказаў пра галоўныя аспекты работы ў сваёй акрузе.

Галкіпер «Дынама» Фукале прызнаны найлепшым варатаром лістапада ў КХЛ
275

Галкіпер «Дынама» Фукале прызнаны найлепшым варатаром лістапада ў КХЛ

Кантынентальная хакейная ліга на падставе статыстычных даных і аналітычнай ацэнкі матчаў вызначыла найлепшых гульцоў лістапада ў чатырох намінацыях, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу КХЛ.

Найлепшым варатаром упершыню ў кар’еры прызнаны галкіпер мінскага «Дынама» Зак Фукале, які атрымаў пяць перамог у сямі матчах месяца з каэфіцыентам надзейнасці 1,44. Па варотах канадца было нанесена 180 кідкоў, з якіх ён адбіў 170 (94,44 %). У матчах з «Сібір’ю» (7:0) і «Спартаком» (6: 0) Фукале згуляў «на нуль».

Таксама лаўрэатамі лістапада сталі абаронца СКА Трэвар Мэрфі, нападаючы «Металурга» Уладзімір Ткачоў і пачатковец «Салавата Юлаева» Аляксандр Жароўскі. Усяго ў мінулым месяцы было згуляна 119 матчаў, у якіх прынялі ўдзел 625 хакеістаў. Сярэдняя выніковасць склала 5,51 шайбы за гульню.

Рыжанкоў: Беларусь атрымала магчымасць свабодна гандляваць у Алжыры сваёй малочнай прадукцыяй

Рыжанкоў: Беларусь атрымала магчымасць свабодна гандляваць у Алжыры сваёй малочнай прадукцыяй

Беларусь атрымала магчымасць свабодна гандляваць у Алжыры сваёй малочнай прадукцыяй. Пра гэта ў Алжыры заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, паведамляе БелТА.
Беларусь прадставіць нацыянальны стэнд на Маскоўскім тыдні інтэр’ера і дызайну
560

Беларусь прадставіць нацыянальны стэнд на Маскоўскім тыдні інтэр’ера і дызайну

Беларусь упершыню прыме ўдзел у Маскоўскім тыдні інтэр’ера і дызайну і адразу прадставіць свой нацыянальны стэнд. Пра гэта БелТА паведамілі ў Дэпартаменце прадпрымальніцтва і інавацыйнага развіцця Масквы.


БУТБ будзе супрацоўнічаць з Канфедэрацыяй работадаўцаў Алжыра
296

БУТБ будзе супрацоўнічаць з Канфедэрацыяй работадаўцаў Алжыра

Беларуская ўніверсальная таварная біржа і Канфедэрацыя работадаўцаў Алжыра (Confederation Algerienne du Patronat, CAP) заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве, якое прадугледжвае комплекснае ўзаемадзеянне бакоў па ўсім коле пытанняў, што датычацца развіцця біржавога гандлю паміж Беларуссю і Алжырам. Цырымонія падпісання пагаднення адбылася ў рамках беларуска-алжырскага бізнес-форуму, які прайшоў у сталіцы Алжыра, паведамілі БелТА ў прэс-службе БУТБ.
Якія кадры патрэбныя будуць эканоміцы ў найбліжэйшыя пяць гадоў, расказалі ў Мінпрацы
263

Якія кадры патрэбныя будуць эканоміцы ў найбліжэйшыя пяць гадоў, расказалі ў Мінпрацы

Якія кадры ў найбліжэйшыя пяць гадоў будуць запатрабаваны эканомікай, расказалі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БелТА.
Эксперт: адным з самых эфектыўных спосабаў умацавання міру з’яўляецца пашырэнне рэгіянальнага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва

Эксперт: адным з самых эфектыўных спосабаў умацавання міру з’яўляецца пашырэнне рэгіянальнага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва

Літаральна днямі стала вядома пра інцыдэнт з літоўскім беспілотнікам, які быў знойдзены ў Гродне. Гэта стала яшчэ адным пацвярджэннем прэзідэнцкага тэзіса, агучанага ім нядаўна на саміце АДКБ, аб узрастаючых па перыметры граніц рызыках, выкліках і пагрозах. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Алег Дзячэнка пракаменціраваў гэта важнае з пункту гледжання захавання рэгіянальнай і глабальнай бяспекі мерапрыемства, што прайшло нядаўна ў Бішкеку. 


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю