Top.Mail.Ru

Навiны

Чым жыве Лепельская выбарчая акруга

Чым жыве Лепельская выбарчая акруга

У склад Лепельскай выбарчай акругі № 23 уваходзяць Бешанковіцкі, Чашніцкі і Лепельскі раёны з агульнай колькасцю выбаршчыкаў больш за 60300 чалавек. Член Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктар Азаронак расказаў аб тым, чым жыве акруга і якія добрыя справы ўжо ўдалося рэалізаваць.

У Беларусі пасеялі больш за 26% яравых

У Беларусі пасеялі больш за 26% яравых

Аграрыі рэспублікі пасеялі 26,5% яравых культур на плошчы 612,3 тыс. га, у тым ліку сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур без уліку кукурузы, грэчкі і проса завершана на плошчы 456,8 тыс. га, што складае 78,8% ад плана. Аб прамежкавых выніках пасяўной кампаніі — 2025 паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Гамяльчанам паказалі канцэрт-рэквіем «Кожны трэці»

Гамяльчанам паказалі канцэрт-рэквіем «Кожны трэці»

Сёння канцэрт-рэквіем «Кожны трэці», які вось ужо цэлы тыдзень гучыць для прадстаўнікоў рэгіёнаў нашай краіны, запрасіў у Палац Рэспублікі гамяльчан. Кожны з тых, хто трапіў на ўнікальную праграму, дзе вогненныя гісторыі вайны і яе герояў гучаць сэрцамі дзясяткаў артыстаў, чарговы раз успомніў замучаных дзяцей страшнага лагера смерці «Чырвоны Бераг», дарослых і маленькіх вязняў «Азарычаў», а таксама тых, хто ў апошнія імгненні свайго жыцця стаяў на краі расстрэльнай ямы і чые імёны, магчыма, да гэтага часу застаюцца невядомымі. Кампазіцыя «Дрэва жыцця», якая з’явілася на Гомельшчыне, — чарговае сведчанне таго, што людская памяць жыве.

Аграрыі Беларусі пасеялі амаль 74% ранніх збожжавых

Аграрыі Беларусі пасеялі амаль 74% ранніх збожжавых

У Беларусі сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур без уліку кукурузы, грэчкі і проса завершана на плошчы 427,8 тыс. га, што складае 73,8% ад плана, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

У правінцыі Юньнань пачаўся збор натуральнага каучуку

У правінцыі Юньнань пачаўся збор натуральнага каучуку

У Мэнлянь-Дай-Лаху-Васкім аўтаномным павеце (Мэнлянь, што ў правінцыі Юньнань на паўднёвым захадзе Кітая, ідзе нарыхтоўка натуральнага каучуку, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»

Лічбавізацыя сельскай гаспадаркі: якія механізмы спросцяць работу аграрыяў?

Лічбавізацыя сельскай гаспадаркі: якія механізмы спросцяць работу аграрыяў?

Беларускія і расійскія вучоныя будуць супрацоўнічаць у сферы рабатызацыі ферм і працэсаў у садаводстве. Пра гэта паведаміў падчас выязнога прэс-тура генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук (НПЦ НАН) Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі Дзмітрый Комлач.

На Брэстчыне земляробы прыступілі да другога этапу пасяўной

На Брэстчыне земляробы прыступілі да другога этапу пасяўной

Аграрыі Брэсцкай вобласці фактычна закончылі сяўбу ранніх збожжавых і зернебабовых культур. Першымі з гэтай работай справіліся земляробы Жабінкаўскага, Маларыцкага, Столінскага раёнаў, следам за імі адсеялася большасць іншых. Нават сельгаспрадпрыемствы Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў, якія ўключыліся ў работу яшчэ пазней, на фінішную прамую выйшлі нароўні з астатнімі, паведамілі ў Камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама.

Гомельскі дзіцячы сацыяльны пансіянат прадставіў інклюзіўны спектакль на вялікай сцэне

Гомельскі дзіцячы сацыяльны пансіянат прадставіў інклюзіўны спектакль на вялікай сцэне

Гомельскі дзіцячы сацыяльны пансіянат «Шчаслівыя ўсмешкі» прадставіў у сталічным Тэатры-студыі кінаакцёра свой інклюзіўны спектакль «Паўлінка» па матывах п’есы Янкі Купалы. Выхаванцы ўстановы, якія маюць ментальныя асаблівасці, нараўне са сваімі выкладчыкамі, выхавацелямі і псіхолагамі ўвасобілі на сцэне вобразы беларускага класіка. Сам выхад да гледачоў для многіх юных акцёраў — вялікая перамога. Аднак адметна, што такіх перамог у выхаванцаў «Шчаслівых усмешак» ужо нямала — большасць з іх мела ролі ў трох папярэдніх спектаклях. А летась калектыў пансіяната быў узнагароджаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Беларусі за развіццё творчага патэнцыялу дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю і інтэграцыю інклюзіўнага мастацтва ў культурную прастору краіны.

У Беларусі пасеялі больш за палову ранніх збожжавых і зернебабовых

У Беларусі пасеялі больш за палову ранніх збожжавых і зернебабовых

У Беларусі пасеялі раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) на 306,9 тыс. га, што складае 50,6% да плана, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Чым прыцягне абітурыентаў БДАТУ

Чым прыцягне абітурыентаў БДАТУ

Пачнём з таго, што Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт — не проста ўніверсітэт, а адукацыйны, навуковы і інавацыйны цэнтр Рэспублікі Беларусь. З адпаведнымі магчымасцямі і кампетэнцыямі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю