Навiны
Каля 9 тыс. першакласнікаў сядуць за парты ў новым навучальным годзе ў Магілёўскай вобласці
Каля 9 тыс. першакласнікаў сядуць за парты ў новым навучальным годзе ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта БелТА расказала начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Людміла Здорыкава.
Горлаў: Уборка збожжавых і зернебабовых культур знаходзіцца на завяршальным этапе
Уборка збожжавых і зернебабовых культур знаходзіцца на завяршальным этапе. Пра гэта журналістам заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў па выніках даклада кіраўніку дзяржавы, перадае БелТА.
Больш за 153 тыс. замежнікаў наведалі Беларусь па бязвізе з пачатку года
Беларусь з пачатку года наведалі больш за 153 тыс. замежнікаў без віз. Пра гэта БелТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
Прэзідэнт заслухаў даклад кіраўніка Мінсельгасхарча
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 жніўня заслухаў даклад міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Юрыя Горлава, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Асноўнымі тэмамі даклада былі ход уборачнай кампаніі і сяўбы, перапрацоўка малака і мяса, дынаміка продажаў харчовай прадукцыі, меры па забеспячэнні захаванасці жывёлы.
У Акадэміі МУС прайшло спартыўнае свята
На базе каледжа Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь адбылося спартыўнае свята для курсантаў першага курса ўстановы адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» 2026 года. Адкрыў мерапрыемства начальнік Акадэміі МУС генерал-маёр міліцыі Аляксандр Астрэйка.
Паглыбленне супрацоўніцтва ў ШАС: у Пекіне з удзелам Беларусі стартаваў праект «Добрасардэчнае падарожжа»
Дыпламаты пасольства Беларусі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі запуску праекта «Добрасардэчнае падарожжа», якая адбылася ў Пекіне ў рамках ініцыятывы «Кітай — ШАС». Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на беларускую загранустанову ў КНР.
Беларусь і Іран працуюць над дагаворам аб стратэгічным партнёрстве
У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі абмеркавалі пытанні развіцця супрацоўніцтва з Іранам, перадае БелТА.
У Беларусі чакаюцца навацыі ў перавозцы цяжкавагавых грузаў
У Беларусі чакаюцца навацыі ў сферы перавозак цяжкавагавых грузаў. Адпаведную пастанову Савета Міністраў «Аб парадку ўдзелу ў дарожным руху цяжкавагавых і (або) буйнагабарытных транспартных сродкаў» падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Забарона на наведванне лясоў захоўваецца ў 25 раёнах Беларусі
Забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў 25 раёнах Беларусі, на астатняй тэрыторыі ўведзеныя абмежаванні. Пра гэта сведчаць звесткі інтэрактыўнай карты Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.
Ратавальнікі папярэдзілі аб фактарах небяспекі пры навальніцах
Ратавальнікі папярэдзілі аб фактарах небяспекі пры навальніцах, паведамляе БелТА са спасылкай на МНС.