Навiны
У правінцыі Юньнань наладзілі вытворчасць «бульбянога рысу»
У павеце Цяацзя горада Чжаатун, што ў правінцыі Юньнань, (Паўднёва-Заходні Кітай), была запушчана першая ў краіне лінія па вытворчасці так званага бульбянога рысу. Першая партыя прадукцыі ўжо з’явілася на мясцовых прылаўках, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Кітайская палітыка адтэрмінаванага падаткаабкладання прывяла да росту замежных рэінвестыцый
Льготная палітыка часовага вызвалення замежных інвестараў ад выплаты падатку на пэўныя віды прыбытку прывяла да хуткага росту замежных рэінвестыцый у Кітай у мінулым годзе. Пра гэта сведчаць даныя Галоўнага дзяржаўнага падатковага ўпраўлення КНР, перадае «Сіньхуа».
Чжэнчжоў становіцца ключавым хабам па вытворчасці NEV-аўтамабіляў
Філіял кітайскага аўтавытворцы BYD у горадзе Чжэнчжоў, што ў правінцыі Хэнань (Цэнтральны Кітай), плануе прыняць на працу 20 тысяч новых супрацоўнікаў у першым квартале гэтага года, што прыцягне вялікую колькасць сушукальнікаў, перадае «Сіньхуа».
У правінцыі Хунань пашыраецца бамбукавая індустрыя
Бамбукавыя гаі ў павеце Таацзян, што ў правінцыі Хунань (Цэнтральны Кітай), не проста частка пейзажа — яны сталі асновай квітнеючай эканомікі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У правінцыі Юньнань — рапсавы рай
Кветкавае мора рапсу ў павеце Лапін правінцыі Юньнань атрымала статус «найбуйнейшага ў свеце прыроднага сада», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Кітайскі мастак упрыгожыў родную вёску гіганцкім муралам
У вёсцы Шэньцзя, што ў правінцыі Шаньдун (Усходні Кітай), з’явіўся ўражлівы насценны роспіс вышынёй 10 і шырынёй 8 метраў. Аўтарам працы стаў малады мастак Шэнь Цзін’юй, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У Кітаі стварылі больш за 30 тысяч «разумных» заводаў
У рамках агульнанацыянальнай праграмы па паскарэнні лічбавізацыі і інтэлектуальнай мадэрнізацыі прамысловасці ў краіне стварылі больш за 30 тысяч інтэлектуальных заводаў базавага ўзроўню. Аб гэтым сведчаць даныя Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР, перадае «Сіньхуа».
Кітайская моладзь адраджае традыцыю размяшчэння вясельных аб’яў у газетах
Апошнім часам сярод маладых кітайцаў набірае папулярнасць незвычайны трэнд — размяшчэнне вясельных аб’яў у газетах. Гэтая традыцыя, папулярная ў 20-30-х гадах мінулага стагоддзі, нечакана адрадзілася ў эпоху лічбавых тэхналогій, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У Кітаі пашыраецца вытворчасць міні-серыялаў
У апошнія гады ў Кітаі імкліва развіваецца новы фармат відэакантэнту — міні-серыялы для мабільных прылад з вертыкальнай арыентацыяй экрана, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Горад Хэйхэ ператвараецца ў цэнтр тэсціравання аўтамабіляў
Кожную зіму вуліцы прыгранічнага горада Хэйхэ ў правінцыі Хэйлунцзян (Паўночна-Усходні Кітай) ажываюць дзякуючы аўтамабілям, якія перамяшчаюцца па снезе і лёдзе, перадае «Сіньхуа».