Навiны
У Магілёве дадзены старт маладзёжнаму форуму «Энергія будучыні — 2025»
Форум праходзіць ужо другі раз і накіраваны на кансалідацыю маладых кадраў энергетычнай галіны рэгіёна. Мерапрыемства, якое пачалося 12 лістапада, сабрала 60 найбольш ініцыятыўных работнікаў з усіх філіялаў прадпрыемства РУП «Магілёўэнерга».
Мінская і Маскоўская вобласці падзяліліся вопытам па выкарыстанні зямель сельскагаспадарчага прызначэння
У абмеркаванні прынялі ўдзел дэпутаты Маскоўскай абласной Думы, дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі Маскоўскай вобласці, а таксама прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады Мінскай вобласці.
У Ашмянскім раёне пачалі вытворчасць аднаразовага посуду з паперы
Папяровыя талеркі і стаканы вырабляе мясцовая кампанія ТАА «Мідаспро». Прадукцыя ўжо адпраўляецца ў сеткі магазінаў і на запраўкі. На прадпрыемстве працуе больш за 20 чалавек, і штат будзе пашырацца. Закуплена 18 адзінак сучаснай тэхнікі.
Сучасныя біятэхналогіі і новыя падыходы да аховы экасістэм абмеркавалі на навуковым дыялогу ў Гомелі
З нагоды 95-годдзя Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі вядучыя вучоныя, спецыялісты лесагаспадарчых прадпрыемстваў, прадстаўнікі ўлады ўзялі ўдзел ў міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Функцыянаванне лясных экасістэм у сучасных умовах: прадукцыйнасць, стан і экалагічныя рызыкі».
Што насамрэч плавае ў вадаёме пад Смалявічамі
Як атрымаць падтрымку праекта ў рамках «Рэгіянальнай ініцыятывы», расказалі ў Мінэканомікі
Спецыялісты Міністэрства эканомікі і Банка развіцця расказалі, што такое «Рэгіянальная ініцыятыва», як туды трапіць і колькі заявак ужо было пададзена, паведамляе БелТА.
Як агульнымі намаганнямі добраўпарадкавалі пляж каля возера ў Лепельскім раёне
Вёска Бароўка Лепельскага раёна, размешчаная на жывапісным узбярэжжы возера Шчыбат, невыпадкова лічыцца курортнай зонай. Прыгажосць мясцовай прыроды захапляе не толькі бараўчан, але і шматлікіх гасцей, якія прыязджаюць сюды адпачыць, атрымаць зарад бадзёрасці і новых сіл. У летні час на беразе возера заўсёды збіраецца шмат адпачывальнікаў. Мясцовыя актывісты звярнуліся з просьбай да мясцовай улады выдзеліць пэўную суму для добраўпарадкавання пляжа. Ініцыятыва была прынята. Паэтапна праводзіліся работы па навядзенні парадку, а затым быў распрацаваны праект добраўпарадкавання пляжа, які ўвайшоў у лік пераможцаў конкурсу маладзёжных ініцыятыў «Праектуй будучыню», што праводзіцца Віцебскай абласной асацыяцыяй мясцовых Саветаў дэпутатаў.
Вежу на даху сталінкі прадаюць у Магілёве. Разбіраемся, у чым яе ўнікальнасць
У Магілёве на продаж выставілі па-сапраўднаму цікавы аб’ект — вежу на даху сталінскага дома ў самым сэрцы горада.
«Раней вырабляў два тыдні, а цяпер — тры дні». Майстар больш за 30 гадоў вырабляе лодкі па старадаўняй тэхналогіі
Павел Райкевіч ведае ўсе таямніцы водных прастораў Ясельды, на беразе якой ён нарадзіўся і рос, Мотальскага, Спораўскага і іншых азёр у аграгарадку Моталь, што на Брэстчыне. Ён практычна адзіны ў Беларусі стварае ўнікальныя драўляныя лодкі, якія проста ляцяць па воднай гладзі. Таму і карыстаюцца вялізнай папулярнасцю ў землякоў і не толькі. Ад каго ён пераняў сакрэты майстэрства, каму перадасць свае ўменні і аб чым марыць у будучыні расказаў Павел Райкевіч, перадае БелТА.
«Утульныя двары нашым дзецям»: у Гродне абнаўляюць гульнявыя пляцоўкі для дзетак
У Гродне падчас акцыі «Утульныя двары нашым дзецям» уладкавалі чарговую дзіцячую гульнявую пляцоўку, паведамляе БелТА.