Навiны
У Магілёўскім аблвыканкаме прааналізавалі работу па выкананні патрабаванняў Дырэктывы № 1
Размова ішла пра стан выканальніцкай дысцыпліны на прадпрыемствах, бяспеку ў месцах масавага знаходжання людзей, пажарную і крымінагенную абстаноўку, сацыяльную абарону насельніцтва. У пасяджэнні Магілёўскага аблвыканкама прынялі ўдзел намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Сяргей Хмарук, іншыя адказныя асобы рэспубліканскіх органаў і ведамстваў.
Стварэнне ўмоў для развіцця фондавага рынку можа прыцягнуць буйныя кампаніі на айчынную біржу
На базе Беларускай валютна-фондавай біржы ў Мінску адбылося пашыранае сумеснае пасяджэнне Пастаянных камісій Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, а таксама па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве. Было разгледжана развіццё фондавага рынку ў рамках рэалізацыі прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і забеспячэння эканамічнай бяспекі нашай краіны.
Як ініцыятыву «ад двара» хутка рэалізаваць на ўзроўні горада
Размова аб вопыце сталіцы па рабоце акруговых саветаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання ішла на выязным пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі.
Колькасць няшчасных выпадкаў са смяротным і цяжкім зыходам у арганізацыях АПК скарачаецца
Такія звесткі прадставіла Федэрацыя прафсаюзаў на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях. Адны з ключавых тэм абмеркавання — прафілактыка вытворчага траўматызму, выкананне заканадаўства аб рабоце ў АПК.
Рыжанкоў заклікаў калег па СНД прасоўваць агульныя інтарэсы на рэгіянальным і міжнародным узроўнях
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў прыняў удзел у чарговым пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД, якое адбылося ў Душанбэ. Аб гэтым паведамляе БелТА.
У Мінску адбылося 25-е пасяджэнне Маладзёжнай міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД
Мерапрыемства, якое ўпершыню праходзіла ў Беларусі, прысвечана 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Пасяджэнне Еўразійскага міжурадсавета праходзіць у Мінску
Пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета пройдзе 30 верасня ў Мінску, паведамляе БелТА.
Пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД прайшло ў Мінску
Пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў прайшло ў Мінску, перадае БелТА.
Пашыранае выязное пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў адбылося на базе Універсітэта грамадзянскай абароны МНС
Яго тэма — «Удасканаленне прававога рэгулявання грамадскіх адносін у сферы дзейнасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях». Такі фармат узаемадзеяння дэпутацкага корпуса з прадстаўнікамі ратавальнага ведамства абумоўлены падрыхтоўкай праекта Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях». Мяркуецца, што законапраект будзе разгледжаны ў першым чытанні падчас адкрыцця трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў восьмага склікання.
Турчын: Нягледзячы на ўсе сучасныя выклікі, мы працягваем быць адзіным інтэграцыйным аб’яднаннем
Пра гэта заявіў Прэм’ер-міністр Беларусі, старшыня Еўразійскага міжурадавага савета Аляксандр Турчын сёння, 15 жніўня, падчас пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, які прайшоў у пашыраным складзе ў Чалпон-Аце (Кыргызстан).