Навiны
Школьнікі прайшлі маршрутамі памяці
Другі абласны конкурс паходаў «Мой край Прыдняпроўскі: маршрутамі памяці» сабраў у рамках праекта «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе» восем каманд з Магілёва, Асіповіцкага, Крычаўскага і Быхаўскага раёнаў. Да вучняў Свіслацкай і Цэльскай сярэдніх школ Асіповіцкага краю і каманд сярэдніх школ № 8 і № 46 Магілёва далучыліся выхаванцы Крычаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Кречуць», магілёўскага Цэнтра творчасці «Эверэст», «Быхаўскага цэнтра турызму, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі», а таксама навучэнцы «Магілёўскага тэхналагічнага каледжа». Мерапрыемства, якое прымеркавана да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, праходзіла па славутых мясцінах Быхаўскага раёна.
Дарожную разметку ў Мінску днём нанясуць на чатырох участках
Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ўлічваць інфармацыю пры выбары маршруту руху і быць уважлівымі на гэтых участках дарог.
«Невядомыя маршруты» Віцебскай вобласць
«Невядомыя маршруты Беларусі» — менавіта такую назву маюць новыя выпускі праекта «Невядомыя маршруты», які выходзіць на тэлеканале «Расія-Культура». У нядзелю, 16 лютага, праграма будзе прысвечана Віцебскай вобласці.