Навiны
Чаму важна не падкормліваць вадаплаўных птушак у гарадскім асяроддзі, растлумачылі ў Мінпрыроды
Мінспорту: па прагнозе Беларусь у 2025 годзе наведаюць больш за 8 млн замежных турыстаў і экскурсантаў
Па прагнозе Міністэрства спорту і турызму, у 2025 годзе Беларусь наведаюць больш за 8 млн замежных турыстаў і экскурсантаў. Пра гэта паведаміў намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Алег Андрэйчык, паведамляе БелТА.
Хаваем расліны на зіму
З надыходам халадоў многія задаюцца пытаннем: як абараніць расліны ад зімовых маразоў? Не ўсе культуры здольныя перажыць суровыя ўмовы, таму схаваць іх становіцца неабходнай працэдурай.
Абвешчаны спіс калядных і навагодніх мерапрыемстваў: што нас чакае ў святочным сезоне 2025/26
Напярэдадні навагодніх і калядных свят Нацыянальнае агенцтва па турызме апублікавала каляндар падзейных мерапрыемстваў «Зіма ў Беларусі 2025/26».
Падрыхтоўку да зімовага турсезона пачалі ў Белавежскай пушчы
Кліматолагі папярэдзілі аб суровых снегападах, завеях і маразах
У бліжэйшыя дзесяцігоддзі Еўропа можа сутыкнуцца з нечаканымі кліматычнымі зменамі. Зімы стануць халадней, з рэзкімі перападамі тэмператур, завеямі і снегападамі. Пра гэта папярэджваюць вучоныя, якія даследуюць стан Атлантычнай мерыдыянальнай цыркуляцыі (АМАС) - магутнай плыні, якая пераносіць цёплую ваду з поўдня на поўнач Атлантык, перадае SmartPress.
У Беларусі завершана рэгістрацыя пашпартоў гатоўнасці да асенне-зімовага перыяду
Сіняўскі: дасягненні Беларусі — вынік нашага адзінства і сумеснай працы
Адзінства беларусаў заключаецца ў пазіцыянаванні сябе як грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія любяць сваю краіну, развіваюць эканоміку і культуру. Пра гэта пасля адзінага дня інфармавання ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС сказаў журналістам міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі, перадае БелТА.
Днямі адзначаўся 50-гадовы юбілей урачыстага адкрыцця мемарыяла «Радзіма-маці»
Асаблівы сімвал памяці пра Вялікую Айчынную вайну — манумент Маці-патрыётцы ў Жодзіне. Гэты журботны знак вядомы ўсім беларусам як сімвал удзячнасці і памяці. Ідэя стварыць яго з’явілася ў 1973 годзе, калі Савет Міністраў БССР прыняў адпаведнае пастанаўленне, якое стала асноўным стымулам рэалізацыі праекта. Міністэрства культуры абвясціла конкурс на найлепшы праект помніка. За выкананне задачы ўзялася група таленавітых майстроў пад кіраўніцтвам Усевалада Лагуноўскага. У яе ўвайшлі скульптары Іван Міско, Мікалай Рыжанкоў, Андрэй Заспіцкі, архітэктар Алег Трафімчук. Мастакі не абмежаваліся эскізамі. Яны прыехалі ў Жодзіна і асабіста сустрэліся з Анастасіяй Фамінічнай Купрыянавай — жанчынай, якая страціла на вайне пяцярых сыноў. Гэтыя сустрэчы і ўспаміны сталі асновай для стварэння да болю моцных вобразаў.
Чым разнастаіць рацыён у халады?
Узімку спецыялісты па харчаванні даюць нам прыемнае права павялічыць каларыйнасць рацыёну. У халады арганізму трэба больш энергіі: значную яе частку ён накіроўвае на саграванне. І ўсё ж павялічваць каларыйнасць меню (у сярэднім на 10–15 %) дыетолагі рэкамендуюць не за кошт шкодных або пустых прадуктаў, то-бок фастфуду і салодкіх прысмакаў.