Навiны
Дэлегацыя жанчын-дэпутатаў Дзяржаўнага Савета Рэспублікі Татарстан гэтымі днямі наведвае Міншчыну
У рамках падпісанага на Форуме рэгіёнаў пагаднення паміж Мінскім абласным Саветам дэпутатаў і Дзяржаўным Саветам Рэспублікі Татарстан аб гандлёва-эканамічным, гуманітарным, навукова-тэхнічным супрацоўніцтве дэлегацыя жанчын Рэспублікі Татарстан у гэтыя дні наведвае Мінскую вобласць. Замежныя госці знаёмяцца з культурна-гістарычнай спадчынай Міншчыны, яе эканамічным і прамысловым, турыстычным патэнцыялам. Так, у панядзелак член Савета Рэспублікі, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая разам з дэлегацыяй жанчын-дэпутатаў Дзяржаўнага Савета Рэспублікі Татарстан наведалі знакавае для кожнага беларуса месца — мемарыяльны комплекс «Хатынь», азнаёміліся з яго трагічнай гісторыяй, аддалі даніну памяці, усклалі кветкі... Карэспандэнты «Звязды» далучыліся да займальнага падарожжа.
Кіраўнік МЗС Беларусі наведвае Жэневу
Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў 24 лютага прыняў удзел у адкрыцці 58-й сесіі Савета ААН па правах чалавека і выступіў у сегменце высокага ўзроўню СПЧ. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Дэлегацыя Беларусі на чале з Рыжанковым прыме ўдзел у сегменце высокага ўзроўню сесіі СПЧ ААН у Жэневе
Афіцыйная дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале з міністрам замежных спраў Максімам Рыжанковым 24-26 лютага наведвае Жэневу (Швейцарыя) для ўдзелу ў сегментах высокага ўзроўню 58-й сесіі Савета ААН па правах чалавека (СПЧ) і Канферэнцыі па раззбраенні. Аб гэтым БелТА паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.