Навiны
У Беларусі адкрыўся вясновы сезон палявання
У рэспубліцы пачаўся вясновы сезон палявання на птушыную дзічыну — гусей і качараў. З 15 сакавіка будзе дазволена таксама паляванне на самцоў вальдшнепа «на цязе». Вясновы сезон палявання працягнецца да 11 мая.
Што неабходна зрабіць у першыя дні вясны ў садзе?
З першых дзён вясны ў садаводаў і дачнікаў пачынаецца гарачая пара. Неабходна падрыхтаваць участак да сяўбы: прыбраць леташнія смецце і лісце, апрацаваць глебу. Але галоўная работа пакуль у садзе, якому трэба дапамагчы выйсці з зімоўкі.
Надвор’е: Цяпло ідзе
Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, хутка нас чакае актыўнае сонца і дружнае павышэнне сутачных тэмператур. А пакуль яшчэ захоўваецца магчымасць невялікіх начных замаразкаў.
Больш за 800 чалавек выйшлі на вясновую прыборку ў Брэсце
Першы дзень вясны ў Брэсце адзначылі вялікай прыборкай. Напярэдадні кіраўнікі гарвыканкама і гарсавета заклікалі гараджан далучыцца да працоўнай акцыі на карысць роднага горада. Ініцыятыва была падтрыманая. Паводле даных выканкама, на суботнік выйшлі больш за 800 чалавек.
Надвор’е: сапраўдная вясна
Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, першы тыдзень каляндарнай вясны застанецца яшчэ зменлівым, калі ападкі будуць назірацца месцамі яшчэ з мокрым снегам. Аднак ноччу ўжо стане значна цяплей.
Вясновае абнаўленне: што дадаць у гардэроб, каб сустрэць сезон ва ўсім узбраенні
З прыходам вясны мацней адчуваецца стома ад шэрага пейзажу за акном і зімовай апатыі. Гэта можна параўнаць з жаданнем перазагрузіцца і атрымаць моцны стымул для новых здзяйсненняў. І, вядома, у гэты перыяд у многіх прачынаецца жаданне абнавіць гардэроб, бо ён — адлюстраванне нашага ўнутранага стану. Што ж выбраць, якія сілуэты сёння прапануюць дызайнеры і як стварыць актуальны вобраз, застаючыся вернай свайму стылю? Разбіраемся з галоўнымі тэндэнцыямі разам.
Апырскванне па спячых пупышках — атака на грыбы
Ранняй вясной у садзе праводзяць так званае апырскванне па спячых пупышках, як толькі сярэднясутачная тэмпература дасягае +3 °С.
Калі вясна ўжо на парозе
Надвор’е ў апошні тыдзень халоднага сезона па тэмпературным рэжыме будзе даволі кантрасным, а з аўторка па чацвер за сінаптычную сітуацыю ў краіне будзе адказваць антыцыклон з характэрным для яго не толькі сухім і спакойным надвор’ем, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
9 трэндавых паліто і куртак, якія будуць актуальныя гэтай вясной
Паліто — не проста прадмет адзення, гэта ключавы элемент асабістага стылю. Гэта — інвестыцыя, якая акупіцца не толькі цяплом і камфортам, але і ўпэўненасцю ў сабе. Правільна падабранае па фігуры, зробленае з якаснага матэрыялу, яно здольнае пераўтварыць нават самы просты вобраз, праслужыць не адзін сезон і стаць верным спадарожнікам ва ўсякіх прыгодах і абставінах. Каб паліто захоўвало сваю прывабнасць і функцыянальнасць на доўгія гады, не забывайцеся аб правільным доглядзе: ролік для далікатнай чысткі шарсцяных тканін і адпраўка ў хімчыстку перад тым, як прыбраць гэты элемент аддзення на заслужаны летні адпачынак.
Што адбываецца сёння ў беларускай модзе
Галоўны мастак-мадэльер дызайн-цэнтра ААТ «Камволь» і адна з самых вядомых дызайнераў нашай краіны Эльвіра Жвікава расказала пра тое, што будзе ў трэндзе гэтай вясной.