Навiны
Дэпутат Руслан Шкодзін знаходзіць сустрэчы з выбаршчыкамі надзвычай карыснымі
Самыя каштоўныя, на думку дэпутата Палаты прадстаўнікоў ад Віцебскай-Чыгуначнай № 19 выбарчай акругі, члена Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Руслана Шкодзіна, тыя звароты, якія накіраваны не на аднаразовае вырашэнне асабістага пытання, а на развіццё краіны шляхам змянення заканадаўства ў той ці іншай галіне.
Дэпутат Дзмітрый Шаўцоў — аб асаблівасцях работы ў прамысловых раёнах сталіцы
Намесніку старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў, генеральнаму сакратару Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрыю ШАЎЦОВУ знаёміцца з Паўночнай выбарчай акругай № 91, якая ахоплівае частку Партызанскага і Заводскага раёнаў сталіцы, давялося з нуля. На яе тэрыторыі цяпер пражывае каля 62 тысяч чалавек. Работа з выбаршчыкамі, якія тут пражываюць, для дэпутата адказная і значная.
У Беларусі абноўлены статуты адміністрацый свабодных эканамічных зон
Пастанова Савета Міністраў ад 11 лістапада 2025 года № 631 «Аб зацвярджэнні статутаў адміністрацый свабодных эканамічных зон» замацоўвае мэты і функцыі гэтых устаноў. Пра гэта паведамляе БелТА.
Гэтымі днямі беларуская сталіца прымала II Кангрэс свабоды «За мір і развіццё»
Яго арганізатар — Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі. На дыялогавай пляцоўцы сустрэліся больш за 100 палітыкаў, экспертаў і аналітыкаў — прадстаўнікоў з краін ЕС, ЗША, Індыі, Азіі, Блізкага Усходу, Расіі. Мэта форуму — аб’яднаць здаровыя палітычныя сілы ў свеце, абмеркаваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва, свет без санкцый, войнаў і ціску.
Расказваем аб рабоце ў акрузе дэпутата Аляксандра Сонгіна
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Сонгін быў выбраны жыхарамі Замкавай акругі № 57. Яна аб’ядноўвае Навагрудскі, Карэліцкі раёны і частку Лідскага, адлегласць паміж яе крайнімі пунктамі — каля 120 кіламетраў.
Як працуе Закон «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні» і якія змяненні ў ім плануюцца
Адным з прыярытэтных кірункаў дзяржаўнага будаўніцтва ў нашай краіне з’яўляецца ўдасканаленне работы на мясцовым узроўні. Куды звычайна звяртаюцца людзі са сваімі праблемамі і прапановамі? У органы мясцовай улады. І нярэдка менавіта па іх рабоце грамадзяне мяркуюць і аб эфектыўнасці дзяржавы ў цэлым. Гэтым і прадыктавана пільная ўвага, якая ўдзяляецца ў нашай краіне ўдасканаленню дзейнасці органаў мясцовага кіравання і самакіравання.
Аляксандр Шыпула — аб уласных праектах у рабоце з выбаршчыкамі
Прыёмы грамадзян, прамыя тэлефонныя лініі, сустрэчы з працоўнымі калектывамі, дыялогі з моладдзю — жыццё дэпутата заўсёды насычана стасункамі з выбаршчыкамі... Яно і не дзіўна, бо, як часта адзначаюць самі дэпутаты, чужых праблем не бывае. Такога меркавання прытрымліваецца і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўніоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыкі Аляксандр ШЫПУЛА. Ён расказаў пра галоўныя аспекты работы ў сваёй 62-й Барысаўскай гарадской акрузе.
Перспектывы беларуска-турэцкага міжпарламенцкага ўзаемадзеяння абмеркавалі ў Нацыянальным сходзе
Турцыя разлічвае вывесці супрацоўніцтва з Беларуссю па розных кірунках на больш высокі ўзровень
Турцыя разлічвае вывесці супрацоўніцтва з Беларуссю па розных кірунках на больш высокі ўзровень. Пра гэта заявіў журналістам кіраўнік міжпарламенцкай групы сяброўства Турцыя — Беларусь Вялікага Нацыянальнага сходу Турэцкай Рэспублікі Сельман Эсэр па выніках сустрэчы з кіраўніцтвам Палаты прадстаўнікоў Беларусі, перадае БелТА.