Навiны
Вядучыя вучоныя папярэдзілі Міжнародную федэрацыю футбола аб рызыцы правядзення матчаў сёлетняга чэмпіянату свету ў ЗША. Што здарылася?
Футбалісты, якім трэба будзе выступіць на чэмпіянаце свету па футболе (ён стартуе 11 чэрвеня і асноўная частка яго пройдзе ў ЗША), рызыкуюць сутыкнуцца з высокай рызыкай для здароўя. Пра гэта папярэдзілі два з лішнім дзясяткі аўтарытэтных вучоных у галіне медыцыны, клімату і спорту. У адкрытым лісце ў адрас Міжнароднай федэрацыі футбола (FIFA), апублікаваным на днях, спецыялісты называюць існуючыя меры па абароне здароўя ігракоў, вымушаных спаборнічаць на спякоце, неадэкватнымі і заклікаюць да іх перагляду. Аж да таго, каб матчы адкладаліся на позні час ці пераносіліся на іншы дзень.
Трамп прыгразіў Ірану новымі ўдарамі ў выпадку адсутнасці здзелкі
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон гатовы нанесці ўдары па Іране з новай сілай, калі Тэгеран не пагодзіцца на ўмовы здзелкі, якая задавольвае амерыканскі бок. Такую пазіцыю ён выклаў у інтэрв’ю парталу Axios, паведамляе БелТА.
Прапаведнік Франклін Грэм разлічвае на хуткую сустрэчу Лукашэнкі і Трампа
Прэзідэнт і генеральны дырэктар Евангелісцкай асацыяцыі Білі Грэма, прапаведнік з ЗША Франклін Грэм разлічвае на хуткую сустрэчу прэзідэнтаў Беларусі і ЗША Аляксандра Лукашэнкі і Дональда Трампа. Пра гэта ён заявіў журналістам пасля сустрэчы ў кіраўніка беларускай дзяржавы, паведаміла БелТА.
Лукашэнка перадаў Трампу добрыя пажаданні і запэўніў, што ў Беларусі ў яго надзейныя сябры
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Франклінам Грэмам, прэзідэнтам і генеральным дырэктарам Евангелісцкай асацыяцыі Білі Грэма, перадаў добрыя пажаданні Прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, паведаміла БелТА.
Старшыня КНР: Кітай і ЗША павінны аб’яднаць намаганні для двухбаковага ўзаемадзеяння
Старшыня КНР Сі Цзіньпін на сустрэчы з амерыканскім прэзідэнтам Дональдам Трампам у Пекіне заявіў, што Кітай і ЗША павінны аб’яднаць намаганні для двухбаковага ўзаемадзеяння, перадае БелТА.
ЗША атакавалі грузавыя судны ў Армузскім праліве, пяць чалавек загінулі
Пасля нападу ЗША на грузавыя судны ў Армузскім праліве загінулі на менш за пяць чалавек, перадае БелТА.
Баявыя дзеянні з невідавочнымі мэтамі нясуць небяспеку глыбокіх унутраных сацыяльных узрушэнняў
Што адбываецца з цэнамі за праходжанне суднаў? Расказала палітолаг
Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, каб дагадзіць прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, выйшлі з ОПЕК і ОПЕК+. Аб гэтым сказала расійскі палітолаг і ўсходазнавец Карынэ Геваргян, перадае БелТА.
У Польшчы пачаліся вучэнні НАТА з удзелам больш як 3,5 тыс. ваенных
Больш за 3,5 тыс. ваеннаслужачых з некалькіх краін НАТА, уключаючы ЗША, і некалькі соцень адзінак ваеннай тэхнікі прымаюць удзел у вучэннях Amber Shock, якія пачаліся ў Польшчы на палігоне ў Ожышы, перадае БелТА.