Навiны
Іспанскія алівы забаранілі ў Беларусі
Дзяржстандарт Беларусі афіцыйна забараніў увоз і рэалізацыю ў краіне іспанскіх зялёных алівак Fragata, фаршыраваных тунцом. Прычынай стаў выяўлены недапушчальны харчовы дадатак — дыяксід серы (E220) — які не павінен выкарыстоўвацца пры іх вытворчасці, паведамілі ў Дзяржстандарце.
Дзяржстандарт: сёлета запланавана стварыць два новыя і мадэрнізаваць тры нацыянальныя эталоны
Асноўнай мэтай развіцця эталоннай базы нашай краіны з’яўляецца забеспячэнне эканамічнага і тэхналагічнага суверэнітэту краіны. У апошнія гады патрэба ў выканання высокадакладных вымярэнняў імкліва расце ва ўсіх галінах прамысловасці, заявіла старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі (Дзяржстандарту) Алена Маргунова на прэс-канферэнцыі, якая прымеркавана да 150-годдзя метрычнай канвенцыі і Сусветнага дня метралогіі. Павышаную ўвагу да вымярэнняў надаюць у прыборабудаванні, машынабудаванні і ў энергетыцы. Гэта абумоўлена павышэннем да патрабаванняў якасці прадукцыі і выканання дакладных тэхналагічных працэсаў.
Дзяржстандарт забараніў прадаваць у Беларусі пюрэ хуткага гатавання — прычынай стала кішачная палачка
Дзяржстандарт забараніў прадаваць у Беларусі бульбяное пюрэ хуткага гатавання расійскай вытворчасці. Пачынаючы з сённяшняга дня, яе забаронена імпартаваць і рэалізоўваць у магазінах нашай краіны. Прычынай стала «недапушчальная наяўнасць бактэрыяй» — кішачнай палачкі. Аб гэтам паведамілі Smartpress. by.
За год у краiне выкарыстоўваюць каля 3,2 мiльёна тон умоўнага палiва з уласных энергарэсурсаў
Галоўныя задачы, якiя стаяць перад энергетычным комплексам, заключаюцца ў знiжэннi энергаёмiстасцi валавога ўнутранага прадукту i росце электраспажывання. Аб гэтым заявiў намеснiк старшынi Дзяржстандарта — дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасцi Вiталь Крэцкi.
Якія новыя стандарты з'явяцца ў Беларусі сёлета?
У 2025 годзе ў Беларусі будуць распрацаваны 326 стандартаў (у тым ліку 130 ДАСТ) і змяненняў да дзеючых стандартаў у розных галінах эканомікі і сацыяльнага сектара — у прыватнасці ў галіне беспілотных транспартных сродкаў, лёгкай і харчовай прамысловасці.
Асноўныя паказчыкі па энергазберажэнні за 2024 год выкананы
Апошнім часам павышэнне энергаэфектыўнасці эканомікі нашай краіны прыносіць добрыя вынікі. Гэта адзначыў намеснік старшыні Дзяржстандарту-дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Віталь Крэцкі. Асноўныя паказчыкі па энергазберажэнні за мінулы год выкананы. Галоўнае — гэта зніжэнне энергаёмістасці валавога ўнутранага прадукту на 2,6 % да 2020 года. Забяспечаны аб’ём эканоміі энергарэсурсаў на ўзроўні 606 тысяч тон умоўнага паліва. Акрамя таго, доля мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў у валавым спажыванні энергарэсурсаў склала 17,1 %.
Маргунова: Традыцыі беларускай якасці моцныя і прымнажаюцца
Як паведаміла «Звяздзе» старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Алена Маргунова, для прысваення Дзяржаўнага знака якасці былі распрацаваны і зацверджаны нарматыўныя дакументы, якія вызначылі апісанне і малюнак знака, а таксама крытэрыі і парадак яго прысуджэння: