Навiны
Беларусь гатова пастаўляць у Лаос шырокую лінейку прамысловай прадукцыі
Беларусь гатова пастаўляць у Лаос шырокую лінейку прамысловай прадукцыі. Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Віктар Каранкевіч у час сустрэчы з намеснікам прэм’ер-міністра, міністрам фінансаў Лаоса Санціпхабам Фамвіханам, перадае БелТА.
Ліфт у скале скараціў дзецям шлях да школы ў кітайскай правінцыі Юньнань
У Вялікім каньёне Нічжухэ ў горадзе Сюаньвэй, што ў правінцыі Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай), увялі ў эксплуатацыю другі ліфт, пабудаваны на скале. Яго вертыкальная вышыня складае 288 метраў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Лукашэнка: хацелася б, каб у свеце ніхто не мог варухнуцца без адабрэння ШАС
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка спадзяецца, што Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва зойме адно з ключавых месцаў у свеце. Адпаведныя заявы ён зрабіў у размове з журналістамі на палях саміту ШАС у Бішкеку, перадае БелТА.
Прэзідэнт Казахстана адзначыў унікальную ролю ШАС у новай архітэктуры міжнародных адносін
За чвэрць стагоддзя Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва прайшла вялікі шлях ад «Шанхайскай пяцёркі» да буйной міжнароднай арганізацыі, якая распасціраецца на большай частцы Еўразіі і аб’ядноўвае амаль палавіну ўсяго чалавецтва. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў ШАС.
Далучайцеся да конкурсу «Мая гісторыя з Кітаем»
Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі праводзіць творчы конкурс «Мая гісторыя з Кітаем», афіцыйны старт якому быў дадзены 31 жніўня ў прэс-цэнтры Дома прэсы.
Прамысловая сфера. Беларусь і Таджыкістан пацвердзілі імкненне да актывізацыі супрацоўніцтва
Беларусь і Таджыкістан пацвердзілі імкненне да актывізацыі супрацоўніцтва. Пра гэта ішла размова падчас сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Таджыкістане Аляксандра Худалеева з міністрам прамысловасці і новых тэхналогій Таджыкістана Шэралі Кабірам. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Касцюковічы рыхтуюцца прыняць ХХХІІІ Дзень беларускага пісьменства
Сёлета асноўныя тэмы свята — Год беларускай жанчыны, які праходзіць у нашай краіне, 85-я гадавіна пачатку Вялікай Айчыннай вайны, юбілеі класікаў беларускай літаратуры і Пяцігодка якасці. Усе гэтыя тэмы будуць адлюстраваныя і падчас сустрэч, і на кніжных паліцах, і падчас урачыстых імпрэз 5 і 6 верасня.
Мэта дасягальная. Пасол Беларусі аб рабоце над павелічэннем тавараабароту з Кыргызстанам да $500 млн
Павелічэнне тавараабароту паміж Беларуссю і Кыргызстанам да $500 млн — дасягальная мэта, работа ў такім напрамку вядзецца. Аб гэтым журналістам заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кыргызстане Сяргей Малуноў, перадае БелТА.
«Тавараабарот значна вырас». Рыжанкоў адзначыў дынамічнае развіццё супрацоўніцтва Мінска і Бішкека
Супрацоўніцтва Беларусі і Кыргызстана развіваецца дынамічна, тавараабарот паміж краінамі расце. Аб гэтым журналістам заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, перадае БелТА.
Парламентарыі Беларусі і Грузіі настроены на працяг канструктыўнага дыялогу
Беларускія парламентарыі надаюць важнае значэнне развіццю і ўмацаванню адносін з Грузіяй, адзначыў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Грузіі ў Беларусі Гіоргі Саганелідзэ, перадае БелТА.