Навiны
Калі палепшыцца дарожная сітуацыя ў цэнтры Мінска?
Сітуацыя з дарожным рухам у цэнтры Мінска, дзе праходзіць рамонт пуцеправода паміж плошчай Незалежнасці і вуліцай Маскоўскай, пачне паляпшацца з чэрвеня. Пра гэта паведаміў дырэктар «Гардарбуда» Сяргей Панаеў.
Дарогі краіны вясной «адмыюць» і адрамантуюць
Зараз белыя дарогі ў гарадах — ад салявога пылу, які трэба змываць. Намеснік генеральнага дырэктара па ўтрыманні аб’ектаў добраўпарадкавання ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» Арцём Ганчар падрабязна растлумачыў, калі пачнуць прыбіраць белы налёт з вуліц Мінска:
У гэтым годзе плануецца адрамантаваць больш за 10 млн кв. м вулічна-дарожнай сеткі
У гэтым годзе плануецца адрамантаваць больш за 10 млн кв. м вулічна-дарожнай сеткі. Аб гэтым расказаў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Рамашка, паведамляе БелТА.
Як сістэма ЖКГ будзе сёлета працаваць над паляпшэннем якасці жыцця грамадзян?
У пяцігодку якасці каму, як не Міністэрству жыллёва-камунальнай гаспадаркі, працаваць над паляпшэннем якасці жыцця грамадзян. У цэнтры ўвагі — капрамонт, развіццё інфраструктуры, мадэрнізацыя сістэм ацяплення, водазабеспячэння і не толькі. Пра планы на 2025-ы, які аб’яўлены Годам добраўпарадкавання, расказаў на пасяджэнні выніковай калегіі міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла.
Дапамога дарожнікам
Пры нашым клімаце (вы бачыце: учора — мароз, сёння — адліга) у нас праблем з дарогамі хапае. Таму патрэбныя вялізныя сродкі для таго, каб хоць бы падтрымліваць дарогі ў нармальным стане. Тым не менш мною пастаўлена задача: усе раённыя цэнтры, напрыклад Лагойск, з аграгарадкамі павінны быць звязаныя дарогамі з цвёрдым пакрыццём.