Навiны
Уведзена ў эксплуатацыю найбуйнейшая ў Кітаі марская сонечна-вадародная электрастанцыя
Уведзена ў эксплуатацыю буйная інтэграваная сонечна-вадародная ферма, размешчаная ў прыліўной зоне Усходняга Кітая. Аб гэтым паведаміла яе ўладальнік, кампанія Guohua Energy Investment Co, Ltd., якая ўваходзіць у склад карпарацыі CHN Energy Investment Group (CHN Energy), перадае «Сіньхуа».
У Кітаі адзначаецца значны рост выязнога турызму
Кітайскі выязны турызм дэманструе ўпэўненае аднаўленне, набліжаючыся да паказчыкаў 2019 года. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца бязвізавыя краіны для грамадзян КНР і краіны-ўдзельніцы ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У Кітаі праходзіць месячнае мерапрыемства па анлайн-шопінгу
У Кітаі запусцілі месячнае мерапрыемства анлайн-пакупак святочных тавараў напярэдадні свята Вясны (Чуньцзэ, традыцыйны кітайскі Новы год па месяцовым календары), які сёлета прыпадае на 29 студзеня, перадае «Сіньхуа».
Паўночны Кітай ператвараецца ў вялізны «халадзільнік»
Зімой паўночны ўсход Кітая ператвараецца ў вялізны прыродны «халадзільнік», дзе мароз надае звычайным прадуктам унікальны смак і тэкстуру. Замарожаныя грушы, хурма, рыба і тофу становяцца важнай часткай зімовага рацыёну, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У Кітаі актыўна прасоўваюць праекты мадэрнізацыі гарадоў
Кітай мае намер сёлета актыўна прасоўваць праекты мадэрнізацыі гарадоў, каб усебакова завяршыць рэканструкцыю старых мікрараёнаў. Аб гэтым заявілі ў Міністэрстве жылля, гарадскога і сельскага будаўніцтва КНР, перадае «Сіньхуа».
Пашыраецца глабальная прысутнасць кітайскай сеткавай літаратуры
Кітайская сеткавая літаратура працягвае актыўна развівацца на міжнароднай арэне, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Мінулы год стаў самым цёплым за ўсю гісторыю назіранняў у Кітаі
Сярэдняя тэмпература ў Кітаі ў мінулым годзе была самай высокай з 1961-га, калі ў краіне пачаў весціся збор поўных метэаралагічных звестак. Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным кліматычным цэнтры КНР, перадае «Сіньхуа».
У Сіцзане знойдзена найглыбейшая ледзяная пячора
У павеце Банбар Сіцзанскага аўтаномнага раёна (Паўднёва-Заходні Кітай) знайшлі буйную ледзяную пячору. Гэта ўжо другая такая знаходка ў гэтым рэгіёне, у сакавіку мінулага года тут была знойдзена першая ледзяная пячора, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Народны банк Кітая выпусціў манеты ў гонар зімовых Азіяцкіх гульняў у Харбіне
Народны банк Кітая паведаміў аб выпуску набору памятных манет, прысвечаных 9-м зімовым Азіяцкім гульням, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У правінцыі Юньнань дзеці дабіраюцца ў школу на «паветраным аўтобусе»
У гарадскім павеце Сюаньвэй, што ў правінцыі Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай) мясцовыя ўлады знайшлі інавацыйнае вырашэнне старой праблемы — якім чынам дзецям бяспечна дабрацца да школы праз глыбокую цясніну. На змену небяспечным горным сцежкам прыйшоў сучасны «паветраны школьны аўтобус» — камбінацыя найвышэйшага ў свеце панарамнага ліфта і канатнай дарогі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».